МІНСК, 4 жні – Sputnik. Сацыяльныя сеткі саветніка кіраўніка офіса Уладзіміра Зяленскага Аляксея Арэстовіча прызнаны экстрэмісцкімі ў Беларусі, гаворыцца ў паведамленні Мінінфарма.
Дадзенае рашэнне суд Ленінскага раёна Магілёва прыняў 27 ліпеня. У спісак экстрэмісцкіх патрапілі матэрыялы з акаўнтаў саветніка офіса Зяленскага ў Telegramе, YouTube, Instagram і Facebook (забароненыя ў РФ як экстрэмісцкія сацсеткі).
Рашэнне суда па прызнанні сацсетак Арэстовіча экстрэмісцкімі
© Sputnik
Раней у Генпракуратуры Беларусі паведамлялі аб тым, што на Арэстовіча ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі (заклікі да мер абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).
Раней палітык запісаў відэазварот, у якім заклікаў пачаць "рэйкавую вайну", у тым ліку на напрамку Гомель - Кіеў.
Таксама ён размясціў у інтэрнэце відэаролік, у якім змяшчаліся публічныя заклікі да здзяйснення дыверсій і актаў тэрарызму на аб’ектах БЧ, а таксама іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінск мае права зноў патрабаваць экстрадыцыі Пуцілы і Ціханоўскай – Генпракуратура
Незалежны прафсаюз "Гродна Азот" прызналі экстрэмісцкім
МУС прызнала экстрэмісцкімі фарміраваннямі Kyky.org і Чай з малінавым варэннем
Фонд спартыўнай салідарнасці прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім
Ніякага экстрэмізму: Мінінфарм папярэдзіў Facebook і Instagram