Сяргеенка распавёў, колькі зарабляюць падчас гарачай пары

Беларускія ўлады традыцыйна мабілізуюць усю аграрную галіну падчас уборкі ўраджаю, каб не дапусціць страт і аператыўна завяршыць усе работы.
Sputnik
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Дадатковым стымулам для працы падчас уборачнай кампаніі з’яўляецца высокая зарплата, заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка падчас паездкі ў Бабруйскі раён.
Паводле яго слоў, у раёне ўжо ўбралі амаль трэць збожжа, і ўраджайнасць пры гэтым склала крыху больш за 30 цэнтнераў з гектара, што, зрэшты, вышэй за мінулагодні паказчык.
Пры гэтым чыноўнік выказаў упэўненасць, што механізатары і кіраўнікі гаспадарак падрыхтваліся да ўборачнай, як і тэхніка.
"Таксама гатовы зернесушыльныя комплексы, створаны адпаведныя ўмовы, арганізавана двухразовае харчаванне – абед і вячэра", - паведаміў Сяргеенка.
Пры гэтым ён нагадаў, што прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даручыў на селектарнай нарадзе правесці ўборачную без страт, і для гэтага ў сялян усё ёсць.

"Дадатковым стымулам для людзей стануць добрыя ўмовы працоўных спаборніцтваў і дастойны ўзровень аплаты працы: падчас гарачай пары можна зарабляць ад 150 да 200 рублёў у дзень, плюс прэміяльныя", – цытуе кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі БелТА.

На яго думку, складальнікамі поспеху ў час уборачнай з’яўляюцца тэхніка і гатоўнасць людзей. Кіраўнікі рэгіёнаў і гаспадарак павінны разумець сітуацыю і арганізоўваць работу.
"Было выдатна і цікава. На камбайне працаваў вельмі даўно, яшчэ падчас вучобы. Цэлы сезон правёў у якасці памочніка", - падзяліўся з журналістамі ўражаннямі Сяргеенка пасля таго, як пракаціўся за рулём камбайна "Палессе".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Брыло расказаў, на які ўраджай разлічваюць у Беларусі
НАН запэўніла, што голаду ў Беларусі не будзе
Адкажаш галавой: Лукашэнка папярэдзіў міністра сельскай гаспадаркі
Прыватнікаў у беларускай сельскай гаспадарцы стала больш
Гэта сусветны ўзровень: Сямашка ацаніў сельскую гаспадарку Беларусі