Рэзка пахаладае: сіноптыкі абяцаюць месцамі замаразкі ў Беларусі

Пасля трапічнай спякоты на тэрыторыю рэспублікі ідуць халодныя паветраныя масы, дыскамфорту дадасць і пранізлівы вецер.
Sputnik
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Сіноптыкі папярэдзілі аб дастаткова рэзкім пахаладанні ў Беларусі, прагназуюцца дажджы, вецер, у першых чыслах верасня на тарфяніках Палесся магчымы замаразкі.
"У бліжэйшыя дні ў межы нашай краіны пачне паступаць больш свежае, насычанае вільгаццю паветра. Тэмпературны фон па краіне пачне паніжацца і слупкі тэрмометраў увойдуць у сваё кліматычнае ручво", - распавялі Sputnik у панядзелак у Белгідрамеце.
Па словах сіноптыкаў, не абыдзецца і без кароткачасовых навальнічных дажджоў, а 31 жніўня дыскамфорту дадасць халодны парывісты паўночны вецер.
"А вось з 1 верасня восень заявіць аб сабе не толькі на календары, але і ў надвор’і. Тэмпературны фон па рэспубліцы яшчэ больш панізіцца і стане нязвыкла халаднавата", - сказалі ў Белгідрамеце.
Уначы будзе ад +2°С да +8°С, месцамі на тарфяніках Палесся ўжо ёсць верагоднасць першых замаразкаў – ад 0°С да –3°С, і толькі ў паўднёвых раёнах тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за +9.. +10°С.
Паводле слоў сіноптыкаў, у дзённы час вераснёўскае сонца прагрэе паветра да +11.. +19°С, і толькі па поўдні краіны слупкі тэрмометраў будуць імкнуцца да адзнакі ў +20°С.
У першыя дні верасня месцамі па краіне могуць адзначацца невялікія масівы кучава-дажджавой воблачнасці, пройдуць кароткачасовыя дажджы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мінздароўя дало рэкамендацыі беларусам падчас спёкі
Выйшлі сухімі з вады: засуха вяртае згубленыя гарады і храмы (фота)
Чаму нельга піць, як ныраць у ваду і ратаваць тапельцаў, распавялі ў ТВВОД