МІНСК, 4 вер – Sputnik. У нацыянальным парку "Белавежская пушча" спрабуюць выратаваць від расліны і рэалізуюць праект па рэінтрадукцыі (перасадцы) астранцыі вялікай, гаворыцца на сайце Нацпарку.
Як расказалі ў навуковым аддзеле Белавежскай пушчы, астранцыя вялікая практычна знікла з дзікай прыроды Беларусі, гэта значыць, што яе можна аднесці не толькі да найбольш рэдкіх, але і знікаючых у беларускай флоры.
Цяпер гэтую расліну можна знайсці толькі ў Белавежскай пушчы. І вось з 2018 года супрацоўнікі Нацпарку разам з Батанічным садам НАН Беларусі спрабуюць гэту расліну не проста выратаваць, а пасадзіць і ў іншых месцах.
Для гэтага былі выбраны чатыры ўчасткі, куды перасадзілі 166 раслін астранцыі, якія выгадавалі супрацоўнікі Батанічнага саду з насення, сабранага ў Нацпарку.
Кожны з іх мае свае асаблівасці, аднак у цэлым колькасць раслін стала большай.
"Адзінай сур’ёзнай праблемай з’яўляюцца, як заўсёды, дзікія капытныя жывёлы, якія не супраць паласавацца зорчатымі суквеццямі астранцыі", – падзяліліся супрацоўнікі навуковага аддзела.
Навукоўцы і далей працягнуць свае назіранні за новымі папуляцыямі, а таксама "аперацыю па выратаванні" гэтага знікаючага віду расліны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Што прыродзе добра, тое алергіку смерць. Самыя каварныя расліны Беларусі
Навуковец: у Беларусі складзена "дубовая" тапанімічная карта