МІНСК, 7 вер – Sputnik. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў і кіраўнік Расійскага гістарычнага таварыства Сяргей Нарышкін прадставяць кнігу "Защищая Отечество", паведамілі ў прэс-службе Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Прэзентацыя адбудзецца ў пятніцу ў 10:00 у музеі-панараме "Бородинская битва". Кніга стала першым выданнем маштабнага праекта "Библиотека Союзного государства".
Спецыялісты сабралі ў ёй унікальныя матэрыялы, прысвечаныя подзвігам Брэсцкага, Віцебскага, Мінскага, Магілёўскага і Полацкага пяхотных палкоў у час Айчыннай вайны 1812 года.
Кніга прымеркавана да 210-годдзя Барадзінскай бітвы, некаторыя дакументы публікуюцца ўпершыню.
Праект "Библиотека Союзного государства" закліканы расказаць шырокай аўдыторыі аб яркіх старонках гісторыі Беларусі і Расіі, прадставіць дакладныя матэрыялы аб гераічным мінулым двух народаў, культуры, традыцыях і "скрэпах", што іх звязваюць.
Удзел у прэзентацыі таксама прымуць намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Схода РФ Канстанцін Касачоў, намеснік мэра расійскай сталіцы ва ўрадзе Масквы па пытаннях рэгіянальнай бяспекі і інфармацыйнай палітыкі Аляксандр Гарбенка, міністр урада Масквы, кіраўнік Дэпартамента культуры горада, член прэзідыума Расійскага гістарычнага таварыства Аляксандр Кібоўскі, дырэктар гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Лук’янаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Выстава, прысвечаная дружбе Расіі і Беларусі, праходзіць у Брэсце
Як ствараўся праект "Цягнік памяці"
Рускі Дом у Мінску прадставіў музычны праект "На языке музыки"