Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Стала вядома, колькі беларусаў паступіла ў ВНУ РФ у 2022-м

Каб стаць студэнтам расійскага ўніверсітэта, беларускім абітурыентам дастаткова прайсці адно з выпрабаванняў на выбар – ЦТ, АДЭ, экзамен або квотнае тэсціраванне.
Sputnik
МІНСК, 3 кас – Sputnik. Названа колькасць беларусаў, якія паступілі ў ВНУ Расіі ў 2022 годзе, даныя прыёмнай камісіі паведамілі Sputnik у Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі РФ.
Па праграмах бакалаўрыята і спецыялітэта залічана 940 беларускіх абітурыентаў. За кошт сродкаў федэральнага бюджэту вучыцца будзе крыху менш за палову з ліку тых суайчыннікаў, хто паступіў, – 415 чалавек.
Большасць абітурыентаў пры паступленні вырашылі здаваць АДЭ. Колькасць залічаных, якія падалі вынікі цэнтралізаванага тэсціравання, склала 81 чалавек – з іх 40 залічаны выключна па выніках ЦТ.
Нагадаем, па выніках беларускіх тэстаў расійскія ВНУ дазволілі паступаць з 2021 года. У леташнюю прыёмную кампанію па ЦТ паступіла 563 беларуса.
Сертыфікаты ЦТ, як і ў Беларусі, сапраўдны на працягу паўтара года. Абітурыент, які здаў цэнтралізаванае тэсціраванне ў 2022 годзе, зможа паступіць па гэтых выніках у расійскую ВНУ ў 2022 і 2023 гадах.

Колькі чалавек паступіла па квоце?

У гэтым годзе для абітурыентаў з Беларусі было выдзелена 1 100 месцаў на бясплатную вучобу ў Расіі па квоце ўрада РФ. У выніку беларусаў паступіла крыху больш, чым было прадастаўлена месцаў, – 1 188 абітурыентаў.
Звычайна набор па квоце пачынаецца ў верасні (за год да паступлення), а заканчваецца ў лютым-сакавіку. У 2023/24 навучальным годзе колькасць квотных месцаў для беларусаў будзе істотна большая.
Зараз у расійскіх ВНУ навучаецца каля 12 тысяч грамадзян Беларусі. Больш за ўсё суайчыннікаў вучыцца ва ўніверсітэтах Масквы і Санкт-Пецярбурга.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Новыя студэнцкія абмены запусцяць Беларусь і Расія
Навучэнцаў каледжаў будуць ацэньваць па-іншаму: новая пастанова Мінадукацыі
Як беларусам паступіць у ВНУ Расіі – пакрокавая інструкцыя
Стаў вядомы графік трох этапаў рэпетыцыйнага тэсціравання
Колькі беларусаў вучыцца ў расійскіх ВНУ? Інфаграфіка