МІНСК, 6 кас – Sputnik. Еўрасаюз зацвердзіў восьмы пакет санкцый супраць Расіі, у якія ўключаны верхняя мяжа цэн на нафту, абмежаванні для IT-асяроддзя і шэраг іншых мер.
"ЕС прымае новы пакет санкцый супраць Расіі ў сувязі з незаконнай анэксіяй Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны", - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні на сайце Еўрасаюза.
Па заяве Савета ЕС, дзеянне антырасійскіх санкцый будзе распаўсюджвацца таксама на Запарожскую і Херсонскую вобласці. Раней пад іх ужо папалі ДНР і ЛНР.
У рамках новага пакета санкцый уведзена забарона на экспарт у Расію каксаванага вугалю, шэрага электронных кампанентаў і тэхнічных вырабаў, якія выкарыстоўваюцца ў авіяцыйным сектары.
Таксама прадугледжаны дадатковыя абмежаванні на ўвоз у ЕС з Расіі гатовай прадукцыі і паўфабрыкатаў са сталі (для некаторых паўфабрыкатаў будзе ўстаноўлены пераходны перыяд), машын і абсталявання, транспартных сродкаў. Пад забарону патрапяць пластмаса, тэкстыль, абутак, скура, кераміка, некаторыя тавары хімічнай прамысловасці і ювелірныя вырабы не з золата.
Ацэначны кошт прадукцыі, якая трапляе пад абмежаванні імпарту, складае каля 7 млрд еўра. Забарона ўведзена таксама на любыя аперацыі з "Российским морским регистром судоходства".
Паведамляецца аб пашырэнні крытэрыяў, на якія будуць звяртаць увагу пры ўключэнні асоб у спісак тых, хто садзейнічае абыходу антырасійскіх санкцый. Грамадзяне краін Еўрасаюза, у сваю чаргу, больш не змогуць займаць кіруючыя пасады ў расійскіх дзяржкампаніях, якія трапілі пад абмежаванні.
Восьмы пакет санкцый прадугледжвае забарону на продаж грамадзянскай агнястрэльнай зброі ў Расіі. Гэта закране таксама ваенныя транспартныя сродкі і спецыялізаванае абсталяванне.
"Узгоднены пакет уключае шэраг рэзкіх мер, накіраваных на ўзмацненне націску на расійскі ўрад і эканоміку, паслабленне ваеннага патэнцыялу Расіі", - адзначана ў заяве ЕС.
Абмежаванні, уведзеныя Еўрасаюзам, закранулі таксама цэны на нафту. На сайце паведамляецца, што ЕС уводзіць заканадаўчую аснову для ўстанаўлення верхняй мяжы цэн на транспарціроўку расійскай нафты марскім шляхам у трэція краіны.
ЕС паведаміў таксама аб уводзе забароны на абслугоўванне крыптавалютных актываў расійскіх грамадзян і рэзідэнтаў краіны. Пры гэтым удакладняецца, што агульны кошт такіх актываў значэння мець не будзе.
Рэферэндум у чатырох рэгіёнах
У ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцях 23-27 верасня прайшлі рэферэндумы. Абсалютная большасць грамадзян прагаласавала за ўваходжанне ў склад Расіі. За гэта выказаліся:
у Херсонскай вобласці – 87,05% насельніцтва;
у Запарожскай вобласці – 93,11%;
у ДНР – 99,23%;
у ЛНР – 98,42%.
У пятніцу, 30 верасня, у Крамлі адбылася цырымонія падпісання дагавораў аб прыняцці ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей у склад РФ. У нядзелю Канстытуцыйны суд Расіі прызнаў гэтыя дагаворы адпаведнымі Канстытуцыі краіны.
Затым дакументы атрымалі адабрэнне Дзяржаўнай Думы РФ і Савета Федэрацыі.
У сераду, 5 кастрычніка, прэзідэнт РФ падпісаў федэральныя канстытуцыйныя законы аб прыняцці новых тэрыторый у склад Расіі і ўтварэнні новых суб’ектаў федэрацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Масква і Мінск паскораць інтэграцыю ў адказ на санкцыі – Мішусцін
Татальная эканамічная вайна: прэм’еры Беларусі і РФ аб адказе на санкцыі
Лукашэнка лічыць, што санкцыі Захаду не дасягнулі сваіх мэт
Санкцыі калектыўнага Захаду на Усходзе не працуюць
ЕС не павінен нават згадваць восьмы пакет санкцый супраць РФ – МЗС Венгрыі
Расія стане мацнейшай пасля гэтага крызісу, заявіў Мішусцін
Пуцін: на змену каронавірусу прыйшла санкцыйная ліхаманка