Дзень Перамогі

Усю вайну за штурвалам Пе-2: легендарную лётчыцу сустракалі ў Брэсце – відэа

Легенда Вялікай Айчыннай вайны Галіна Брок-Бяльцова – адзіная жанчына-штурман пікіруючага бамбардзіроўшчыка Пе-2, якая цяпер жыве, пабывала ў Брэсцкай крэпасці і пагутарыла з моладдзю. Глядзіце на відэа Sputnik, як у горадзе сустракалі легендарную лётчыцу.
Sputnik
У Брэст напярэдадні прыехала легендарная лётчыца часоў Вялікай Айчыннай вайны Галіна Брок-Бяльцова. У гады вайны яна была штурманам легендарнага пікіруючага бамбардзіроўшчыка Пе-2 (у простанароддзі – "пешка") 125-го жаночага авіяпалка імя М. Расковай, удзельніца аперацыі "Баграціён" па вызваленні Беларусі ў 1944 годзе. На "пешцы" Галіна Паўлаўна здзейсніла 36 баявых вылетаў. Узнагароджана трыма баявымі ордэнамі.
У Брэсце Галіна Брок-Бяльцова ўпершыню. І як многія іншыя госці, сваё знаёмства з горадам яна пачала з легендарнай Брэсцкай крэпасці. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны ўсклала кветкі да Вечнага агню і ўшанавала памяць загінулых хвілінай маўчання.
Для ганаровай госці арганізавалі экскурсію па мемарыяльным комплексе і расказалі пра важныя падзеі ў крэпасці ў гады Другой сусветнай вайны з дапамогай экспазіцыі ў Музеі абароны. У сценах музея дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор Бысюк уручыў легендарнай лётчыцы часцінку зямлі з Брэсцкай крэпасці і папрасіў перадаць яе Маскоўскаму ваенна-патрыятычнаму парку культуры і адпачынку Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі "Патриот", з якім цесна звязана Галіна Брок-Бяльцова. Таксама асабіста для госці з Масквы Рыгор Бысюк уручыў кнігі аб Брэсцкай крэпасці. У адказ Галіна Паўлаўна падарыла дырэктару мемарыяльнага комплексу кнігу "Бессмертный полк. Расковцы с вами".
Пасля наведвання крэпасці ганаровая госця сустрэлася з моладдзю ў акадэмічным тэатры драмы. Падчас гэтай сустрэчы яна расказала асабістыя гісторыі і ўспаміны пра вайну і адказала на пытанні, якія цікавяць моладзь.
Пасля заканчэння сустрэчы прысутныя ў зале тэатра падарылі Галіне Паўлаўне кветкі. А генконсул Расіі ў Брэсце Алег Мурашаў узнагародзіў ветэрана яшчэ адной узнагародай – памятным медалём "За Перамогу!".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ніякага еўрарамонту – Лукашэнка аб рэканструкцыі Хатыні
Партызанскі рух у гады вайны: рэдкія кадры з архіваў
Блакада Ленінграда: як трымаўся Горад-герой – архіўнае відэа
Генацыд беларусаў у Другой сусветнай: невядомыя факты і відэа з архіваў
Сустракалі з аркестрам: "Цягнік Памяці" на два дні прыехаў у Гродна