Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у панядзелак праводзіць нараду з пастаяннымі членамі Савета бяспекі, глядзіце на відэа Sputnik.
Напярэдадні Пуцін сустрэўся з кіраўніком Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным, які далажыў яму аб расследаванні падрыву Крымскага моста.
Пуцін заявіў, што аўтары, выканаўцы і заказчыкі тэракта (следства ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле "тэрарызм") – спецслужбы Украіны. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мэта тэракта – разбурэнне крытычна важнай грамадзянскай інфраструктуры Расійскай Федэрацыі. Бастрыкін дадаў, што гэта спецслужбы Украіны і грамадзяне Расіі і замежных дзяржаў, якія дапамагалі ў падрыхтоўцы гэтага тэракта. Паводле яго слоў, ужо ўстаноўлены маршрут руху грузавіка – Балгарыя, Грузія, Арменія, Паўночная Асеція, Краснадарскі край.
У панядзелак нараду з сілавым блокам правёў таксама прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён папярэдзіў Украіну, што "Крымскі мост ім здасца кветачкамі".
"Як было заяўлена: "Мы зробім так, што гэта будзе Крымскі мост-2". Мой адказ быў просты: "Давядзіце прэзідэнту Украіны і іншым вар’ятам, што Крымскі мост ім здасца кветачкамі, калі яны дакрануцца сваімі бруднымі рукамі хоць да аднаго метра нашай тэрыторыі", - цытуе Аляксандра Лукашэнку яго прэс-служба.
У сувязі з абвастрэннем сітуацыі на заходніх межах Саюзнай дзяржавы Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі войск Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, аб гэтым ішла ў Санкт-Пецярбургу на сустрэчы прэзідэнтаў пасля нефармальнага саміту СНД.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб разгортванні сумеснай групоўкі войск
Выбухі ў Кіеве і іншых гарадах Украіны – што вядома да гэтага моманту
НАТА разглядае варыянты агрэсіі супраць Беларусі і ядзерны ўдар – Лукашэнка
Мядзведзеў назваў адказ Расіі на тэракт на Крымскім мосце