Пуцін і Эрдаган даручылі хутка прапрацаваць стварэнне газавага хаба – Пяскоў

Аб ідэі стварыць газавы хаб у Турцыі кіраўнік РФ распавёў свайму турэцкаму калегу падчас сустрэчы ў Астане.
Sputnik
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Расійскі і турэцкі лідары Уладзімір Пуцін і Таіп Эрдаган распарадзіліся дэталёва і ў найкарацейшыя тэрміны прапрацаваць магчымасць стварэння газавага хаба ў Турцыі, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў РІА Навіны.
Нагадаем, сёння адбылася сустрэча Пуціна і Эрдагана ў Астане, дзе гэтымі днямі праходзяць саміты НУМДА і СНД. Сустрэча доўжылася амаль паўтары гадзіны. Як адзначыў Пяскоў, прэзідэнты "дастаткова доўга гаварылі тэт-а-тэт".
"Прэзідэнты даручылі дэталёва і вельмі хутка прапрацаваць гэтае пытанне (аб стварэнні ў Турцыі газавага хаба - Sputnik)", – сказаў Пяскоў.
У ходзе гутаркі з прэзідэнтам Турцыі кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што напярэдадні на палях "Российской энергетической недели – 2022" былі праведзены кансультацыі з міністрам энергетыкі Турцыі Фаціхам Данмёзам і кіраўніцтвам кампаніі Botas, дамовіліся з "Газпромом".
"І я сказаў пра гэта публічна: калі ёсць зацікаўленасць Турцыі і нашых магчымых пакупнікоў з іншых краін, маглі б разгледзець магчымасць будаўніцтва яшчэ адной газаправоднай сістэмы і стварэнне на тэрыторыі Турцыі газавага хабу для продажу ў іншыя краіны, у трэція краіны. Найперш, вядома, у еўрапейскія", - працягнуў Пуцін.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што са стварэннем новага газавага хаба можна было б спакойна рэгуляваць цэны на энерганосьбіты – "без усялякай палітычнай афарбоўкі".
Раней прэзідэнт РФ заяўляў, што Расія магла б перамясціць транзіт газу з "Паўночных патокаў" у рэгіён Чорнага мора і Турцыю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
"Паўночныя патокі" можна адрамантаваць – Пуцін
Аператар "Турэцкага патоку" датэрмінова пазбавіўся ліцэнзіі з-за санкцый ЕС
Вучыч прадказаў Еўропе "палярную зіму"
Кошт газу ў Еўропе зімой можа перавысіць $4000 за тысячу "кубоў"
Эрдаган на сустрэчы з Пуціным заявіў аб новай старонцы ў пытаннях супрацоўніцтва