Даходы беларусаў працягваюць падаць: ужо "мінус" 3,6%

Па даных Белстата, даходы насельніцтва за вылікам падаткаў у студзені-жніўні бягучага года зменшыліся.
Sputnik
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Падзенне рэальных даходаў беларусаў са студзеня па жнівень 2022 года склала 3,6%, вынікае з новых звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.
У студзені-ліпені падзенне было 3,4%, калі параўнаць з аналагічным перыядам 2021 года. Статыстыка за паўгода паказвала скарачэнне на 2,7%. Гэта значыць, падзенне ўзроўню даходаў паскорылася.
Як і раней, асноўная маса даходаў – зарплаты: гэта 65% ад агульнага аб’ёму. На другім месцы – розныя сацыяльныя выплаты, у тым ліку пенсіі і дапамогі, – 22%. Даходы ад бізнесу – гэта ўсяго толькі 8,1%, ад уласнасці і іншыя – 4,9%.
Падзенне ўзроўню даходаў адбываецца на фоне высокай інфляцыі, хоць яна і крыху запаволілася: у верасні гадавы паказчык склаў 17,4%; у жніўні – 17,9%.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пачатку кастрычніка распарадзіўся зафіксаваць цэны. Урад выпусціў пастанову, па якой яны спыніліся па стане на 5 кастрычніка. Паднімаць іх пакуль можна толькі з дазволу органаў улады.
Да 20 кастрычніка група на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай павінна распрацаваць новы парадак цэнавага рэгулявання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Улады паабяцалі, што да снежня беларусы ўбачаць рэальнае павышэнне зарплат
Чэмпіёны па росце цэн – алкаголь і мяса
Урад удакладніў, як у Беларусі будуць фарміравацца стабфонды
Больш за 20 чалавек затрымана, узбуджаны 34 крымінальныя справы з-за росту цэн
Лукашэнка даручыў забараніць павышэнне цэн