МІНСК, 17 кас – Sputink. Гродзенскі абласны суд прыгаварыў Мікалая Аўтуховіча да 25 гадоў пазбаўлення волі, прыгавор у панядзелак абвешчаны ў будынку турмы ў Гродне.
Па рашэнні суда, Аўтуховіч прызнаны вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачання, будзе адбываць першыя пяць гадоў у турме, астатні тэрмін – у калоніі строгага рэжыму.
Павел Сава прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі, Уладзімір Гундар – да 18 гадоў (абодва – з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму), Вольга Маёрава – да 20 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Віктар Снягур – да 19 гадоў калоніі строгага рэжыму.
Галіну Дзербыш суд прыгаварыў да 20 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Любоў Рэзановіч прыгаворана да 15 гадоў пазбаўлення волі, яе муж Сяргей Рэзановіч – да 16 гадоў пазбаўлення волі, іх сын – да 19 гадоў пазбаўлення волі.
Пенсіянерка Ірына Мельхер прыгаворана да 17 гадоў, Ірына Гарачкіна – да 6 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Антон Мельхер асуджаны на 2,5 гады хатняга арышту.
Як раней паведамляў Sputnik са спасылкай на Генпракуратуру, абвінавачанне было прад’яўлена па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса, у залежнасці ад ролі кожнага ў здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў.
Аўтуховіча судзяць па 10 крымінальных артыкулах. Акрамя гэтага, упершыню ў Беларусі судзяць па новым артыкуле Крымінальнага кодэкса – за заклік да санкцый – па ч.3 арт.361 Крымінальнага кодэкса. За здраду дзяржаве – ч.1 арт.356 – судзяць толькі Аўтуховіча.
Раней паведамлялася, фігурантам справы таксама прад’яўлены абвінавачванні ў замаху на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам – па ч.1 арт.14 і ч.2 арт.357, за распальванне іншай сацыяльнай варожасці або звады – па ч.3 арт.130.
Як раней паведамлялася са спасылкай на Камітэт дзяржаўнай бяспекі, група Аўтуховіча завезла ў рэспубліку тоны зброі з Украіны і займалася падрыхтоўкай тэрарыстычных актаў, але была раскрыта беларускімі спецслужбамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Суд абвясціў абвінаваўчы прыгавор па справе БелаПАН*
СК падрыхтаваў матэрыялы для пачатку завочных судоў у дачыненні да "збеглых"
"Аб’яднаны кабінет" Ціханоўскай у Беларусі прызнаны экстрэмісцкім
Суд абвясціў абвінаваўчы прыгавор па справе аб спробе дзяржперавароту
Лукашэнка расказаў, каму свеціць амністыя да Дня народнага адзінства