МІНСК, 24 кас – Sputnik. Праект закона "Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь" вынесены на грамадскае абмеркаванне, яго тэкст апублікаваны ў панядзелак на сайце "Прававы форум Беларусі".
Плануецца, што яго грамадскае абмеркаванне працягнецца да 2 лістапада, потым ён будзе разгледжаны ў парламенце.
Як раней паведамлялася, у праекце закона змяшчаюцца нормы, якія прыводзяць беларускае заканадаўства ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. У прыватнасці, у праект закона ўнесена норма аб тым, што прэзідэнт не можа выбірацца больш, чым на два тэрміны – раней гэта норма была ўнесена ў Канстытуцыю.
Праект, які змяшчае амаль 90 старонак, таксама будуць абмяркоўвацца на бліжэйшым пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі, якое прызначана на 28 кастрычніка.
Праект закона аб УНС
Таксама на грамадскае абмеркаванне вынесены праект закона "Аб Усебеларускім народным сходзе".
Згодна з праектам закона, УНС з’яўляецца вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Беларусі, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, што забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.
Ён апублікаваны ў панядзелак і яго абмеркаванне таксама працягнецца да 2 лістапада ўключна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Стала вядома, калі пачнецца абмеркаванне законапраекта аб УНС
Лукашэнка даў сваё азначэнне нацыянальнай ідэі
З 15 сакавіка ў Беларусі набыла моц абноўленая Канстытуцыя