Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларусь плануе стварыць з Расіяй адзіны рынак электраэнергіі з 2024 года

Цяпер ідзе падрыхтоўка праекта міждзяржаўнага дагавора, які вызначыць правілы работы агульнага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы.
Sputnik
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Падрыхтаваны праект міждзяржаўнага дагавора, якім будуць зацверджаны правілы функцыянавання агульнага рынку электраэнергіі, заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
Паводле яго слоў, праект дакумента практычна прайшоў унутрыдзяржаўныя працэдуры, у бліжэйшы час ён будзе накіраваны на разгляд ва ўрад.
У дагаворы будуць прапісаны паўнамоцтвы органаў дзяржкіравання і інфраструктурных арганізацый, а таксама склад удзельнікаў рынку. Таксама будуць узгоднены адзіныя прынцыпы рэгулявання работы натуральных манаполій, тарыфы на іх паслугі.
"Дакумент у высокай ступені гатоўнасці", - цытуе Каранкевіча прэс-служба Мінэнерга.
Пры гэтым прэс-служба беларускага міністэрства энергетыкі паведаміла, што "аб’яднаны рынак электраэнергіі павінен пачаць працаваць з 1 студзеня 2024 года".
На першым этапе аперацыі па куплі і продажы электрычнасці будуць праводзіцца праз упаўнаважаныя суб’екты гаспадарання – па аднаму ад кожнага з бакоў.
"З 2025 года аб’яднаны рынак электраэнергіі Беларусі і Расіі павінен быць сінхранізаваны з работай рынку электрычнай энергіі Еўразійскага эканамічнага саюза", - гаворыцца ў паведамленні.
Праз два гады павінна адбыцца яшчэ глыбейшая інтэграцыя, што мае на ўвазе пашырэнне складу ўдзельнікаў рынку электраэнергіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку
Электрычнасць з БелАЭС можа пайсці ў Кітай і Манголію – эксперт
Тарыфы на цеплазабеспячэнне і электраэнергію павышацца не будуць
Беларусь і РФ завяршылі падрыхтоўку праекта адзінага рынку электрычнасці
БелАЭС ужо выпрацавала 5 млрд кВт гадзін энергіі