https://bel.sputnik.by/20221109/pershy-energablok-belaes-uklyuchany--setku-1068873039.html
Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку
Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку
Sputnik Беларусь
Беларуская атамная электрастанцыя раней спынялася на правядзенне планавых рамонтных работ, якія некалькі разоў працягваліся. 09.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-09T15:02+0300
2022-11-09T15:02+0300
2022-11-09T15:02+0300
белаэс
белаэс у астраўцы
эканоміка
атамная энергетыка
беларусь
міністэрства энергетыкі рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_0:205:3276:2048_1920x0_80_0_0_516ce9de94adfd10840155023207856e.jpg
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку пасля завяршэння планавых рэгламентных работ і дадатковых выпрабаванняў, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.У Мінэнерга адзначылі, што згодна з праграмай выпрабаванняў першы энергаблок будзе эксплуатавацца на розных узроўнях магутнасці.Міністэрства энергетыкі пасля паўгадавога рамонту 11 кастрычніка паведаміла аб тым, што вымушана прадоўжыць рамонтныя работы на атамнай станцыі.Тады ў ведамстве растлумачылі гэта тым, што выхад станцыі з планавага-папераджальнага рамонту – вельмі важнае мерапрыемства, якое забяспечыць надзейную работу БелАЭС да наступнага рамонту.Нагадаем, атамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб’ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40%. Як паведамлялася раней, другі блок знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці. Пасля яго запуску АЭС будзе выпрацоўваць за год каля 18 млрд кВт/г.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_497:0:3228:2048_1920x0_80_0_0_8621b3e7e8ad10863541d3b52dd89d2c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белаэс у астраўцы, эканоміка, атамная энергетыка, беларусь, міністэрства энергетыкі рб
белаэс у астраўцы, эканоміка, атамная энергетыка, беларусь, міністэрства энергетыкі рб
Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку
Беларуская атамная электрастанцыя раней спынялася на правядзенне планавых рамонтных работ, якія некалькі разоў працягваліся.
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку пасля завяршэння планавых рэгламентных работ і дадатковых выпрабаванняў, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
"Ідзе паэтапны набор магутнасці – цяпер яна складае 400 МВт", - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні профільнага ведамства.
У Мінэнерга адзначылі, што згодна з праграмай выпрабаванняў першы энергаблок будзе эксплуатавацца на розных узроўнях магутнасці.
Міністэрства энергетыкі пасля паўгадавога рамонту 11 кастрычніка паведаміла аб тым, што вымушана прадоўжыць рамонтныя работы на атамнай станцыі.
Тады ў ведамстве растлумачылі гэта тым, што выхад станцыі з планавага-папераджальнага рамонту – вельмі важнае мерапрыемства, якое забяспечыць надзейную работу БелАЭС да наступнага рамонту.
Нагадаем, атамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.
Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб’ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40%. Як паведамлялася раней, другі блок знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці. Пасля яго запуску АЭС будзе выпрацоўваць за год каля 18 млрд кВт/г.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь