Карпарацыя "Белкосмас" створана ў Беларусі

Новая структура – гэта кластар пры Нацыянальнай акадэміі навук, і яе задачы – даследаванне і выкарыстанне касмічнай прасторы ў мірных мэтах.
Sputnik
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Пры Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі створаны кластар "Навукова-вытворчая карпарацыя "Белкосмас", паведамілі Sputnik у НАН.
"Такое рашэнне прынята сёння, 15 лістапада 2022 года, на пасяджэнні Бюро Прэзідыума НАН Беларусі", - растлумачылі ў Акадэміі.
Кіраўніком кластара стаў старшыня прэзідыума НАН – акадэмік Уладзімір Гусакоў. Карпарацыя "Белкосмас" пад яго кіраўніцтвам будзе займацца праектамі па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах.
У кластар уключылі Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (галаўная арганізацыя), УП "Геаінфармацыйныя сістэмы", НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН і іншыя арганізацыі. Сярод апошніх кітайска-беларускае СЗАТ "Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы", ТАА "КБ Беспілотныя верталёты".
Абяцаецца, што кластар, у тым ліку, будзе распрацоўваць новую канкурэнтаздольную аэракасмічную тэхніку.
"Каардынацыю дзейнасці па выкананні пастановы Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ўскладзена на Агенцтва па касмічнай дзейнасці НАН Беларусі", - дадалі ў Акадэміі навук.
Раней было вырашана, што ў 2023 годзе ад Беларусі накіруецца першы касманаўт. У гэтым праекце дапаможа Расія. Беларускі бок ужо адправіў спіс кандыдатаў, у якім было 29 прозвішчаў. Але выбяруць толькі двух чалавек. Магчыма, у космас ад Беларусі адправіцца дзяўчына. Згодна з планам, беларускі касманаўт павінен паляцець на расійскую частку МКС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мезенцаў: Беларусь і РФ адкажуць на санкцыі паглыбленнем інтэграцыі ў космасе
Спісак кандыдатаў у касманаўты ад Беларусі гатоў – "Роскосмос"
Барысаў і Мезенцаў абмеркавалі стварэнне расійска-беларускага спадарожніка
"Роскосмос" і РАН вызначыліся з арбітай новай станцыі
"Роскосмос" расказаў аб беларускім касманаўце і супрацоўніцтве з Мінскам