МІНСК, 15 ліс – Sputnik. У Крамлі лічаць спробай грабяжу рэзалюцыю аб выплаце рэпарацый Украіне, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
"Натуральна, арганізатары гэтага працэсу, яны спрабуюць завяршыць грабёж нашых жа ЗВР (золата-валютныя рэзервы – Sputnik), якія былі цалкам незаконным чынам заблакіраваныя", – сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, як у Крамлі ацэньваюць рэзалюцыю генасамблеі ААН.
Ён дадаў, што для фармалізацыі гэтага грабяжу выкарыстоўвалі пляцоўку Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Дзмітрый Пяскоў таксама адзначыў, што Расія катэгарычна супраць рэзалюцыі аб выплаце рэпарацый Украіне і будзе ставіцца да яе як да дакумента, які юрыдычна не абавязвае.
Нагадаем, напярэдадні большасцю галасоў на пасяджэнні Генасамблеі ААН прынялі праект рэзалюцыі аб пакрыцці ўрону Кіеву, панесенага "ў выніку міжнародна-супрацьпраўных дзеянняў Расійскай Федэрацыі ва Украіне або супраць яе".
Вярнуць актывы
Расія будзе рабіць усё магчымае, каб вярнуць канфіскаваныя актывы, запэўніў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.
"Хоць на фоне абсалютнага зневажання ў апошнія паўгода ўсіх асноў і правіл прыватнай уласнасці, міжнароднага права і гэтак далей і да таго падобнае, вядома, пераважаюць такія рэйдарскія метады захопу", - сказаў ён.
Пры гэтым адзначыўшы, што, вызначаючы свае далейшыя дзеянні, Масква ўлічыць метады, якія выкарыстоўваюцца супраць яе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Еўропа на пляцоўцы ААН адмовілася выступіць супраць нацызму – Грызлоў
СБ ААН не прыняў рэзалюцыю РФ аб ваенна-біялагічнай дзейнасці ва Украіне
Лаўроў: выніку па разблакіроўцы экспарту расійскіх удабрэнняў і збожжа няма
Лукашэнка: Захад не хоча чуць Пуціна, а трэба было б
ААН прыняла рэзалюцыю, якая не прызнае рэферэндумы ў ЛНР, ДНР і дзвюх абласцях