МІНСК, 17 сне – Sputnik. Нарматыў выдаткаў на навучанне і выхаванне аднаго навучэнца ў гарадскіх школах Беларусі з пачатку наступнага года роўны 2 645,16 руб, вынікае з новай пастановы Саўміна, паведамляе Sputnik.
Калі параўнаць з нарматывам на 2022 год, то суму павялічылі прыкладна на 388 рублёў. Павышаецца і нарматыў для сельскіх школ. Цяпер сума складзе 6 058,42 рубля ў год супраць старога ўзроўню – 5 154,79 рубля.
Як і раней, у кожным канкрэтным выпадку сумы могуць вар’іравацца за кошт спецыяльных каэфіцыентаў. Напрыклад, для гарадскіх школ з басейнам на аднаго вучня павінны выдзяляць больш грошай, чым для звычайнай школы. Павышаючыя каэфіцыенты ёсць і для гімназій.
Павялічваецца норма фінансавання і для дзіцячых садоў: старая сума – 2 723,84 руб ў год на дзіця, новая – 3 277,61 руб. Для сельскіх дзіцячых садоў адпаведна: 3 632,16 руб ў 2022 годзе і 4 368,29 руб ў 2023-м.
"Падушавае" фінансаванне ў дзіцячых садах апрабавалі ў 2019 годзе, а ў школах – у 2018-м. Затым схему вырашылі распаўсюдзіць і на прафтэхадукацыю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Як вучням будзе аказвацца псіхалагічная дапамога, вызначыла Мінадукацыі
Да 470%: МАРГ выявіў парушэнне цэн на школьныя тавары
Мінадукацыі дало педагогам "10 запаведзей" – і для працы, і для сацсетак
Патрыярх Кірыл: асновы праваслаўя павінны быць у школьнай праграме