Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка: урады вычарпалі магчымасць дамаўляцца

Стратэгічныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў эканоміцы сталі прыярытэтнымі ў падрыхтоўцы парадку дня сустрэчы на вышэйшым узроўні ў беларускай сталіцы.
Sputnik
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Безумоўным прыярытэтам у двухбаковых адносінах з’яўляецца вырашэнне істотных эканамічных пытанняў, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, няпросты час патрабуе накіраванасці на вынік па ўсіх тэмах парадку дня, таму што ад таго, наколькі дзве краіны будуць паспяховыя, будзе залежаць месца, якое яны зоймуць у міжнароднай сістэме каардынат.
"Безумоўны прыярытэт – вырашэнне істотных эканамічных пытанняў, ад якіх залежыць дабрабыт грамадзян", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што спецыялісты ў Беларусі і Расіі добра папрацавалі над саюзнымі праграмамі і пэўныя зрухі адбыліся.
Беларускі лідар канстатаваў, што "па шэрагу вострых тэм урады вычарпалі магчымасць дамаўляцца. Урады лічаць, што без нас з вамі па асобных пытаннях немагчыма дабіцца згоды".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўнымі пытаннямі для абмеркавання ў час папярэдніх сустрэч былі пытанні бяспекі.

"Мы яшчэ ў сярэдзіне года дамовіліся, што ў канцы года сустрэнемся, каб абмеркаваць асноўныя сацыяльна-эканамічныя пытанні", - нагадаў ён.
Беларускі лідар прапанаваў свайму расійскаму калегу абмеркаваць стратэгічныя пытанні, таму што гэта ўжо стала своеасаблівай традыцыяй, калі ўсе праблемныя пытанні здымаюцца перад Новым Годам.
Аляксандр Лукашэнка ў завяршэнне павіншаваў Уладзіміра Пуціна і ўвесь расійскі народ з надыходзячым Новым Годам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Мінску – відэа
Саюзны бюджэт Беларусі і Расіі на 2023 год сфарміраваны з прафіцытам
Міністры замежных спраў Беларусі і РФ сустрэліся ў Мінску
Саюзныя праграмы не пагражаюць незалежнасці Беларусі – Лукашэнка
Палова працы па саюзных праграмах зроблена – Мезенцаў