МІНСК, 19 сне – Sputnik. Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі адобрыў саюзны бюджэт на 2023 год.
Сёння ў Дзярждуме РФ праходзіць 63-е пасяджэнне Парламенцкага схода Беларусі і Расіі, на якім у тым ліку абмяркоўваецца і саюзны бюджэт на будучы год.
Як расказаў намеснік дзяржсакратара, член пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын, па выніках гэтага года ў бюджэце застаўся прафіцыт каля 1,5 мільярда расійскіх рублёў, астатак пераходзіць у бюджэт наступнага года.
"Даходы бюджэту вызначаны ў суме 5 мільярдаў 966 мільёнаў рублёў. Выдаткі наступнага года плануюцца на ўзроўні 5 мільярдаў 67 мільёнаў рублёў, пры гэтым прафіцыт бюджэту павінен скласці 899 мільёнаў рублёў", - расказаў Кубрын.
Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін у ходзе пасяджэння адзначыў, што сродкі бюджэту Саюзнай дзяржавы расходуюцца недастаткова эфектыўна, і адпаведныя змяненні неабходна прадугледзець у бюджэце на 2024 год. Ён прапанаваў прапрацаваць пытанне аб беражлівым стаўленні да гістарычнай памяці ў рамках бюджэту.
На што выдаткуюць бюджэт-2023?
У наступным годзе плануецца рэалізаваць некалькі праграм, сярод якіх дзеючая – у галіне дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, а таксама новыя тэхналогіі. Гатовы і іншыя праграмы – развіццё пагранбяспекі Саюзнай дзяржавы і ўдасканаленне аб’ектаў ваеннай інфраструктуры.
У бюджэце таксама закладзены сродкі на правядзенне больш як трох дзесяткаў мерапрыемстваў, у тым ліку форуму Саюзнай дзяржавы "Россия и Белоруссия: общая история", патрыятычнай акцыі "Поезд Памяти" і іншых. Упершыню плануецца правесці гастролі маладзёжнага беларуска-расійскага сімфанічнага аркестра.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Маршрут інтэграцыі: што будуць абмяркоўваць Лукашэнка і Пуцін у Мінску
Саюзныя праграмы не пагражаюць незалежнасці Беларусі – Лукашэнка
Мезенцаў: Беларусь і РФ адкажуць на санкцыі паглыбленнем інтэграцыі ў космасе
Палова працы па саюзных праграмах зроблена – Мезенцаў