БелАЭС

Ступень гатоўнасці другога блока БелАЭС – 97%

Другі блок атамнай электрастанцыі ў Астраўцы хочуць уключыць у сетку ў першым квартале 2023 года.
Sputnik
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Першы энергаблок БелАЭС з моманту ўключэння ў сетку выдаў ужо 10,4 млрд кВт/г, паведаміў журналістам міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, перадае Sputnik.
"Падключэнне другога энергаблока да сеткі плануецца ў першым квартале 2023 года", - сказаў міністр.
Гатоўнасць блока – 97%. Працягваецца і будаўніцтва пікава-рэзервовых крыніц сумарнай магутнасцю 800 МВт. Гэтая праца вядзецца на чатырох буйных электрастанцыях. Сярод іх Лукомская ДРЭС. Ідзе і мадэрнізацыя сетак.
У краіне таксама расце аб’ём спажывання электраэнергіі. З пачатку года ён ужо склаў 396 млн кВт/г, што ў 1,8 разу больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.
Будаўніцтва БелАЭС пачалося ў 2013 годзе сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом". Афіцыйны запуск першага энергаблока адбыўся 7 лістапада 2020 года. Прамысловая эксплуатацыя пачалася ў чэрвені 2021 года.
Расійскі бок падрыхтаваў для станцыі 600 спецыялістаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
"Росатом" плануе першую адгрузку паліва для БелАЭС па прамым кантракце
Беларусі немэтазгодна будаваць магутнасці па перапрацоўцы АЯП – эксперт
Беларусь плануе стварыць з Расіяй адзіны рынак электраэнергіі з 2024 года
Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку
Дадатковыя энергаблокі могуць пабудаваць на БелАЭС