Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка ўпэўнены, што людзі ацэняць рашэнні яго і Пуціна

У беларускай сталіцы прайшлі перагаворы на вышэйшым узроўні паміж лідарамі дзвюх краін, прысвечаныя саюзным адносінам і актуальнаму парадку дня бяспекі.
Sputnik
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў вынікі перагавораў у пашыраным складзе са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Палацы Незалежнасці ў Мінску.
Паводле яго слоў, адбылося падвядзенне вынікаў перагавораў і стала зразумела, што прэзідэнты дзвюх краін адышлі ў бок ад пытанняў, якія падрыхтаваны былі на ўзроўні ўрадаў.
Пры гэтым беларускі лідар адзначыў, што ўдалося абмеркаваць усе пытанні, якія закранаюць адносіны Беларусі і Расіі, у тым ліку ў сацыяльнай сферы і эканоміцы.

"Не таму, што на злобу дня, але я шчыра дзякую вам за тое, што вы знайшлі час… Затое ўсе пытанні разгледзелі. Далей будзе лягчэй. Дзякуй вялікі. Я думаю, людзі ацэняць нашы рашэнні, якія мы тут прынялі на сённяшні дзень і на стратэгію", - звярнуўся Лукашэнка да Пуціна. Кіраўніка беларускай дзяржавы цытуе БелТА.

Таксама Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным заявіў, што бакі дасягнулі пагаднення па энерганосьбітах, у прыватнасці газе, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Скажу толькі адно – мы задаволены вынікамі абмеркавання ў цэлым адзінага газавага рынку, яго канцэпцыі, і цэнаўтварэннем на бліжэйшыя тры гады", - сказаў ён.
Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў, што цана на расійскі газ на наступны год для Беларусі фіксаваная і выгадная.
Паводле слоў Лукашэнкі заявіў, што ўрадам дзвюх краін дадзены даручэнні дапрацаваць праграму стварэння агульных энергарынкаў, у тым ліку газавага.
"Ключавую важнасць маюць праграмы, якія прадугледжваюць стварэнне аб’яднаных энергарынкаў. Даны адпаведныя даручэнні ўрадам, каб дапрацаваць гэтыя праграмы", - сказаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі і Пуціна па выніках перагавораў у Мінску – відэа
Гэта будзе новы рэкорд: Пуцін назваў лічбы па тавараабароце з Беларуссю
Лукашэнка: урады вычарпалі магчымасць дамаўляцца
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Мінску – відэа
Саюзны бюджэт Беларусі і Расіі на 2023 год сфарміраваны з прафіцытам