МІНСК, 22 сне – Sputnik. Амерыканскае кіраўніцтва і Уладзімір Зяленскі не жадаюць міру і не гатовы да яго, пра гэта заявіў пасол Расіі ў Вашынгтоне Анатоль Антонаў.
Паводле яго слоў, паездка Зяленскага ў ЗША паказала, што словы Белага дома аб нежаданні ўступаць у прамы канфлікт з Расіяй – насамрэч пусты гук.
"Візіт Зяленскага сюды, размовы ў Вашынгтоне паказалі, што ні адміністрацыя, ні Зяленскі да міру не гатовы", - гаворыцца ў заяве Антонава.
На думку дыпламата, візіт Зяленскага – гэта аб’ява неабходнасці давесці канфлікт вакол Украіны да поўнай перамогі над Расіяй. На гэта Вашынгтон кідае вялізныя рэсурсы, узбраенне і разведвальныя магчымасці.
Расійскі пасол адзначыў, што Кіеў і ЗША нацэлены на канфлікт, гібель салдат і "далейшае прывязванне ўкраінскага рэжыму да патрэб Вашынгтона".
Антонаў нагадаў, што пазіцыя Расія адносна дасягнення міру агучвалася неаднаразова, у тым ліку прэзідэнтам краіны Уладзімірам Пуціным.
Пастаўкі Patriot
Кіраўнік расійскай дыпмісіі таксама пракаменціраваў заяўлены Вашынгтонам намер паставіць Кіеву сістэмы Patriot. Пра гэта паведаміў напярэдадні дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Такім чынам, па словах Блінкена, агульны аб’ём амерыканскай ваеннай дапамогі Кіеву складзе 21,9 мільярда долараў.
Антонаў нагадаў, што заходняя зброя сістэматычна знішчаецца на Украіне расійскай арміяй, а Масква неаднаразова падкрэслівала, што правакацыйныя дзеянні ЗША няўхільна вядуць да эскалацыі, наступствы якой немагчыма нават уявіць.
Раней намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ў выпадку, калі НАТА адправіць комплексы Patriot разам з натаўскім персаналам ва Украіну, яны адразу стануць законнай цэллю Узброеных сіл Расіі.
Адказнасць на ЗША
Расійскі дыпламат таксама заявіў, што "ўся паўната адказнасці за развязванне ўкраінскага канфлікту ў 2014 годзе" ляжыць на ЗША.
"Усе гэтыя гады Вашынгтон упарта не звяртаў увагі або рабіў выгляд, што не заўважае бесчалавечных злачынстваў кіеўскага рэжыму ў адносінах да рускага насельніцтва Украіны", - мяркуе расійскі пасол.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін: у нашых стратэгічных праціўнікаў стаіць мэта дэзінтэграцыі Расіі
Крэмль не раскрывае месцазнаходжанне штаба СВА, які наведваў Пуцін
ЗША прыступілі б да знішчэння Расіі, калі б быў спосаб – Захарава