МІНСК, 28 сне – Sputnik. Беларуска Марына Зуева стала першай у мас-старце чэмпіянату Расіі па канькабежным спорце ў Кемерава, паведаміла прэс-служба НАК рэспублікі.
Беларуска спецыялізуецца на гэтай дыстанцыі, раней яна спаборнічала ў фінале Алімпіяды ў Пекіне. Другой у масавым старце стала расіянка Лізавета Голубева. Замкнула тройку наймацнейшых Лізавета Агафошына.
Раней Зуева ў Кемерава стала лепшай на дыстанцыі 3 000 метраў.
Чэмпіянат Расіі на асобных дыстанцыях завершыцца ў Кемерава 29 снежня. Удзел у турніры бяруць 160 наймацнейшых атлетаў з 25 суб’ектаў РФ і Беларусі.
У праграме спаборніцтваў прадугледжаны дыстанцыі 500, 1 000, 1 500, 3 000, 5 000, 10 000 метраў, мас-старт 16 кругоў, камандныя забегі на шэсць і восем кругоў, камандныя забегі – спрынт тры кругі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Гульні СНД у 2023 годзе прымуць 11 беларускіх гарадоў
Новы рэйтынг WTA: дзе знаходзяцца Сабаленка, Азаранка і Сасновіч
Беларускія плыўцы ўстанавілі два нацрэкорды ў Казані
Беларускія дзюдаісты заваявалі чатыры медалі на турніры ў Чэлябінску