https://bel.sputnik.by/20221124/belaruskya-plytsy-stanavl-dva-natsrekordy--kazan-1069418407.html
Беларускія плыўцы ўстанавілі два нацрэкорды ў Казані
Беларускія плыўцы ўстанавілі два нацрэкорды ў Казані
Sputnik Беларусь
Маштабныя спаборніцтвы праходзяць у часы заходніх абмежаванняў, пад якія папалі атлеты з Расіі і рэспублікі. 24.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-24T11:13+0300
2022-11-24T11:13+0300
2022-11-24T11:13+0300
спорт
плаванне
казань
расія
спаборніцтвы
беларусь
рэкорды
"игры дружбы"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/15/1069289877_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_8a2a0e3168d7002df64d161d03fabc64.jpg
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Беларускія плыўцы ўстанавілі нацыянальны рэкорд у эстафеце 4х200 метраў вольным стылем, а Аліна Змушко перасягнула сваё дасягненне на дыстанцыі 100 метраў брасам на "Играх Дружбы" ў Казані, паведамляе Sputnik.Першы рэкорд належыць беларускай чацвёрцы ў складзе Руслана Скамарошкі, Канстанціна Курачкіна, Дзмітрыя Шульгі і Івана Адамчука, якія ў эстафеце 4х200 метраў вольным стылем абнавілі рэкорд рэспублікі. У фінальнай стадыі яны пераадолелі дыстанцыю за 7 хвілін 10,31 секунды. Папярэдняе дасягненне было ўстаноўлена ў 2018 годзе – 7 хвілін 18,27 секунды.А беларуска Аліна Змушко ў паўфінале 100 м брасам абнавіла сваё дасягненне і заняла першы радок пратакола – 1 хвіліна 4,07 секунды. Гэта, дарэчы, шосты вынік у свеце. Ранейшае дасягненне належала ёй жа і раўнялася 1 хвіліне 4,91 секунды.Сярод беларусаў у Казані выступаюць 43 плыўцы, у тым ліку Ілля Шымановіч, Аліна Змушко, Рыгор Пякарскі і Анастасія Куляшова. Спаборніцтвы праходзяць на кароткай вадзе (даўжыня басейна 25 метраў).Другі этап "Игр Дружбы" сабраў атлетаў з 22 краін, усяго разыгрываецца 84 камплекты медалёў і два кубкі. Апошнія трафеі будуць уручаны лепшым атлетам, якія будуць вызначаны па балах FINA."Игры Дружбы" з’яўляюцца альтэрнатывай турнірам, якія праводзяцца пад эгідай Міжнароднай федэрацыі плавання. Пасля ўвядзення абмежаванняў у адносінах да спартсменаў з боку Захаду, атлеты з Беларусі і РФ пачалі больш цесна працаваць разам: як трэніравацца, так і праводзіць турніры.Завершыцца другі этап "Игр Дружбы" 25 лістапада.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
казань
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/15/1069289877_105:0:1172:800_1920x0_80_0_0_097f62b4ecc2c6912cd2a4fbf60980a6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, плаванне, казань, расія, спаборніцтвы, беларусь, рэкорды, "игры дружбы"
спорт, плаванне, казань, расія, спаборніцтвы, беларусь, рэкорды, "игры дружбы"
Беларускія плыўцы ўстанавілі два нацрэкорды ў Казані
Маштабныя спаборніцтвы праходзяць у часы заходніх абмежаванняў, пад якія папалі атлеты з Расіі і рэспублікі.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Беларускія плыўцы ўстанавілі нацыянальны рэкорд у эстафеце 4х200 метраў вольным стылем, а Аліна Змушко перасягнула сваё дасягненне на дыстанцыі 100 метраў брасам на "Играх Дружбы" ў Казані, паведамляе Sputnik.
Першы рэкорд належыць беларускай чацвёрцы ў складзе Руслана Скамарошкі, Канстанціна Курачкіна, Дзмітрыя Шульгі і Івана Адамчука, якія ў эстафеце 4х200 метраў вольным стылем абнавілі рэкорд рэспублікі. У фінальнай стадыі яны пераадолелі дыстанцыю за 7 хвілін 10,31 секунды. Папярэдняе дасягненне было ўстаноўлена ў 2018 годзе – 7 хвілін 18,27 секунды.
А беларуска Аліна Змушко ў паўфінале 100 м брасам абнавіла сваё дасягненне і заняла першы радок пратакола – 1 хвіліна 4,07 секунды. Гэта, дарэчы, шосты вынік у свеце. Ранейшае дасягненне належала ёй жа і раўнялася 1 хвіліне 4,91 секунды.
Сярод беларусаў у Казані выступаюць 43 плыўцы, у тым ліку Ілля Шымановіч, Аліна Змушко, Рыгор Пякарскі і Анастасія Куляшова. Спаборніцтвы праходзяць на кароткай вадзе (даўжыня басейна 25 метраў).
Другі этап "Игр Дружбы" сабраў атлетаў з 22 краін, усяго разыгрываецца 84 камплекты медалёў і два кубкі. Апошнія трафеі будуць уручаны лепшым атлетам, якія будуць вызначаны па балах FINA.
"Игры Дружбы" з’яўляюцца альтэрнатывай турнірам, якія праводзяцца пад эгідай Міжнароднай федэрацыі плавання. Пасля ўвядзення абмежаванняў у адносінах да спартсменаў з боку Захаду, атлеты з Беларусі і РФ пачалі больш цесна працаваць разам: як трэніравацца, так і праводзіць турніры.
Завершыцца другі этап "Игр Дружбы" 25 лістапада.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Фонд Мазепіна падтрымае беларускіх спартсменаў