МІНСК, 17 сту – Sputnik. У Палацы Незалежнасці ў аўторак кадравы дзень, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прызначэнні закранулі кіраўніцтва беларускіх ВНУ – у трох з іх новыя рэктары, мясцовую вертыкаль і кіраўніцтва міністэрстваў.
Сфера адукацыі:
Аляксандр Бахановіч стаў першым намеснікам міністра адукацыі, да гэтага займаў пасаду рэктара Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта,
Сяргей Каспяровіч прызначаны рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, раней працаваў у Мінадукацыі, займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі,
Аляксей Чуканаў прызначаны рэктарам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, да сённяшняга дня кіраваў Беларускай медыцынскай акадэміяй паслядыпломнай адукацыі,
Валянцін Пяшко прызначаны рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, раней быў прарэктарам гэтай ВНУ.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня разгледзеў кадравыя пытанні
© Photo : Пресс-служба президента Беларуси
Міністэрствы і ведамствы:
Павел Лемех прызначаны намеснікам міністра фінансаў,
Алег Воінаў стане дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі,
Вольга Петрашова зойме пасаду першага намесніка адказнага сакратара Парламенцкага схода Саюза Беларусі і Расіі,
Наталля Белакапытава будзе намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення прававога і дакументацыйнага забеспячэння Сакратарыята Парламенцкага схода Саюза Беларусі і Расіі.
Мясцовая вертыкаль:
Ірына Палякова прызначана старшынёй Гарадоцкага райвыканкама,
Аляксандр Сысоеў узначаліць адміністрацыю Чыгуначнага раёна Віцебска,
Юрый Пярнач прызначаны кіраўніком справамі Віцебскага аблвыканкама.
Узмацніць кантроль за працай кадраў
Выступаючы перад чыноўнікамі наконт прызначэнняў, Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў, што нельга "крыўдзіць людзей".
"Нам трэба ўзмацніць кантроль за працай кадраў... Калі заслугоўвае, не цягне воз, гультай, а можа, яшчэ і горш – вораг, ну што тут размаўляць...", - адзначыў ён.
Прэзідэнт растлумачыў, што калі чалавек недацягвае ў нечым, або малады і яшчэ не вельмі разумее – з ім трэба папрацаваць.
"Ён павінен даць вынік. І дасць вынік. Я ўпэўнены. Калі па-чалавечы. А проста выкідваць людзей нельга. Да кадраў трэба ставіцца акуратна", - падсумаваў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка прызначыў новага камандуючага ВПС і СПА – што пра яго вядома?
Лукашэнка прызначыў новага міністра замежных спраў
Лукашэнка прызначыў двух новых намеснікаў міністраў і дырэктара ММЗ
Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасці
У Беларусі новы міністр лясной гаспадаркі