Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе з 26 па 28 чэрвеня ва Уфе

Месца правядзення форуму стала вядома яшчэ летам мінулага года, дата – толькі цяпер.
Sputnik
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбудзецца з 26 па 28 чэрвеня ва Уфе, заявіла ў аўторак старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага схода Наталля Качанава.
Як перадае БелТА, 17 студзеня пад яе кіраўніцтвам прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні дзесятага Форуму.
Дзевятае мерапрыемства адбылося 30 чэрвеня – 1 ліпеня мінулага года ў Гродне, яго дэвіз быў: "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы".
Тады Качанава падкрэсліла, што дзевяты форум быў вельмі плённы – падпісана кантрактаў на рэкордную суму: гэта 65 мільярдаў расійскіх рублёў, або на два з паловай мільярды беларускіх рублёў.
Старшыня Савета рэспублікі адзначыла, што за ўсе гады работы форум зарэкамендаваў сябе як пляцоўка, дзе Расія і Беларусь могуць абмеркаваць найбольш актуальныя для абедзвюх краін пытанні.
Качанава ў Гродне таксама назвала месца правядзення юбілейнага мерапрыемства, аднак яго дата стала вядома толькі зараз.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Тавараабарот Беларусі і Расіі ўпершыню перавысіў $50 мільярдаў
Масква і Мінск у бягучым годзе ўзгодняць новы пакет інтэграцыі – МЗС РФ
Беларусь упершыню дасягнула станоўчага сальда ў гандлі з РФ – Галоўчанка
Калі можа з’явіцца адзіная валюта Саюза Беларусі і Расіі
Пагадненне аб адзінай прамысловай палітыцы падпішуць Беларусь і Расія