МІНСК, 6 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак падпісаў указ аб стварэнні камісіі для працы з беларусамі, якія на хвалі пратэстаў пакінулі краіну, а зараз жадаюць вярнуцца.
"Я сёння падпісаў указ (…) аб разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях учынення імі правапарушэнняў", - сказаў Лукашэнка.
Звяртаючыся да генеральнага пракурора Андрэя Шведа, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо вывучыў склад камісіі, якая будзе разглядаць звароты гэтых грамадзян.
"Калі мы нешта тут ва ўказе не прадугледзелі, дастаткова ўлады ў генеральнага пракурора для таго, каб задзейнічаць увесь дзяржаўны апарат, дзяржслужачых для таго, каб вырашыць гэтую праблему з тымі збеглымі", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Праект гэтага ўказа рыхтавала рабочая група на чале з генеральным пракурорам.
Лукашэнка не раз узнімаў пытанне аб тым, што краіна гатова прыняць назад тых, хто з'ехаў з Беларусі ў 2020-2021 гадах. Ён адзначаў, што тыя, хто выехаў, хто ўчыніў правапарушэнні, павінны пакаяцца і панесці пакаранне.
Прэзідэнт таксама заяўляў, што ўжо паступіла шмат заяў ад апазіцыянераў, якія хацелі б вярнуцца ў Беларусь.
На адной з нарад, дзе прысутнічалі прадстаўнікі розных галін улады, Лукашэнка паабяцаў зрабіць "крок насустрач" беларусам, якія з'ехалі, якія ўсвядомілі, што іх падтрымка акцый пратэсту апазіцыі была памылкай. Там таксама было агучанае рашэнне стварыць міжведамасную камісію для працы з грамадзянамі, якія жадаюць вярнуцца на радзіму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пра склад камісіі па вяртанні беларусаў, якія з’ехалі, расказаў генпракурор
Камісію па вяртанні грамадзян, якія з’ехалі за мяжу, створаць у Беларусі
Лукашэнка заклапаціўся памілаваннем тых, хто спатыкнуўся ў 2020-м