Вытворчасць іранскіх аўтамабіляў можа вярнуцца ў Беларусь

Для абмеркавання, у прыватнасці, і гэтага пытання, у Мінск прыбудзе намеснік міністра прамысловасці, шахт і гандлю Ірана.
Sputnik
МІНСК, 17 лют – Sputnik. Іранскія аўтамабілі зноў могуць пачаць вырабляць у Беларусі, пра гэта ў інтэрв’ю Sputnik паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саід Яры.
"На наступным тыдні, у аўторак, прыбудзе ў Мінск намеснік міністра прамысловасці, шахт і гандлю Ірана, прадстаўнікі розных аўтавытворчасцей Ірана будуць у складзе дэлегацыі. І плануюцца перагаворы ў сферы вытворчасці і зборкі аўтамабіляў у Мінску. Спадзяемся, што гэты візіт будзе пачаткам аднаўлення адносін менавіта ў сферы зборкі і вытворчасці сумесных аўтамабіляў", - распавёў іранскі дыпламат.
Ён адзначыў, што Іран вядзе перагаворы з Беларуссю па шэрагу сумесных праектаў, і адзін з іх – зборка аўтамабіляў у рэспубліцы. Планы дастаткова шырокія – з выхадам на рынкі краін-членаў ЕАЭС і дзяржаў Заходняй Азіі.
"Мы бачым гэта як сумесную вытворчасць па зборцы гэтых аўтамабіляў для далейшага выкарыстання і на ўнутраным рынку, і на рынках трэціх краін Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама Заходняй Азіі. Я думаю, што якраз зараз беларускі рынак аўтамабіляў таксама патрабуе, каб аўтамабілі дружалюбных краін напоўнілі яго. Тое, што было ў мінулым, гэта як вопыт для новага паспяховага пачатку будучыні", - падкрэсліў Саід Яры.
Аўтамабілі Iran Khodro Samand (мадэль створана ў выніку супрацоўніцтва з французскім аўтавытворцам Peugeot) вырабляліся ў Беларусі з 2006 года на магутнасцях СП ЗАТ "Юнисон" у пасёлку Абчак пад Мінскам. Вытворчасць была згорнута ў 2013-м з-за сусветнага фінансавага крызісу.
На дадзены момант Iran Khodro выпускае шэраг аўтамабіляў, якія б маглі быць цікавыя беларусам. Гэта седан Tara, красовер Haima 7S і 8S і бюджэтны аўтамабільчык Dena.
Поўная версія інтэрв’ю Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саіда Яры агенцтву Sputnik рыхтуецца да публікацыі. Сачыце за абнаўленнямі партала.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусі патрэбен свой электрамабіль – Галоўчанка
Толькі з канвеера: як выглядае новенькі "Москвич"
Пархомчык расказаў аб беларуска-расійскім легкавым аўтамабілі