МІНСК, 12 сак – Sputnik. Аб’ём чыгуначных кантэйнерных перавозак паміж Беларуссю і Кітаем за мінулы год вырас у пяць разоў, дасягнуўшы 120 тысяч дваццаціфутавых эквівалентаў (ДФЭ), паведамляе Еўразійскі банк развіцця.
"Беларусь актыўна пераарыентуе свае грузапатокі на Усход. У 2022 годзе аб’ём чыгуначных кантэйнерных перавозак паміж Беларуссю і Кітаем склаў каля 120 тысяч ДФЭ, што ў 5 разоў больш у параўнанні з 2021 годам", - гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале ЕАБР.
Як адзначаў у пачатку сакавіка міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка, ва ўмовах санкцыйнага націску Захаду рэспубліцы неабходна пераарыентаваць грузапатокі і ўжо вядзецца актыўная праца.
У прыватнасці, лагістыку перабудоўвае Беларуская чыгунка – курс узяты на развіццё кантэйнерных перавозак па маршруце Кітай-Еўропа, частка якога пралягае праз Беларусь. Аднак, паводле слоў міністра, тут ёсць праблема.
"Гэта той напрамак, якім мы займаемся з кітайскімі партнёрамі, каб забяспечыць бесперабойны транзіт гэтых грузаў. Але праблема, безумоўна, ёсць", - сказаў кіраўнік Мінтранса.
Ён нагадаў аб нядаўнім закрыцці Літвой аднаго з чыгуначных пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.
Сітуацыю, якая склалася, Аўраменка назваў вельмі няпростай. Паводле яго слоў, беларускі бок сочыць за развіццём падзей.
"Усе гэтыя абмежаванні, звязаныя з праходжаннем мяжы, безумоўна ўплываюць на работу транспарту. Мы не можам працаваць у замкнутым контуры. Таму даводзіцца перабудоўваць лагістычныя шляхі і ланцужкі, і гэта маштабная трансфармацыя ўсёй транспартнай галіны", - сказаў кіраўнік Мінтранса.
Ён удакладніў, што ў мінулым годзе Беларуская чыгунка з-за санкцый страціла каля 30% транзітных грузаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Кіраўнік МЗС Беларусі назваў агульную суму падпісаных з Кітаем кантрактаў
Трывалая непарушная дружба: Сі Цзіньпін аб адносінах з прэзідэнтам Беларусі
Лукашэнка: Беларусі і Кітаю ўдалося дасягнуць "практычна немагчымага"