МІНСК, 13 сак – Sputnik. Некаторыя прадаўцы патрабуюць ад кліентаў, каб тыя плацілі за пашыраную гарантыю на тэхніку, паведаміла журналістам начальнік упраўлення абароны праў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Іна Гаўрыльчык.
Бываюць выпадкі, калі чалавека ставяць перад выбарам: акцыйная цана дзейнічае толькі пры аплаце за дадатковую гарантыю.
"Вось гэта прамое парушэнне заканадаўства аб абароне праў спажыўцоў. Гэта навязванне дадатковых платных паслуг", - адзначыла Іна Гаўрыльчык.
Яна нагадала, што гарантыя ад вытворцы ў любым выпадку ёсць. Плаціць за пашыраную трэба, уважліва прачытаўшы ўмовы. Яна можа ахопліваць не ўсе віды паломак.
Прадстаўнік МАРГ успомніла і аб нядаўняй праблеме з платным вяртаннем тавараў на маркетплэйсе Wildberries. Раней міністэрства неаднаразова папярэджвала гэтую кампанію і патрабавала адмяніць плату за вяртанне.
Маркетплэйс зрабіў гэта, у тым ліку пасля рашэнняў суда па заяве МАРГ. У пачатку лютага 2023 ггода адбыліся перагаворы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з топ-менеджарамі Wildberries.
У міністэрстве тады нагадалі, што па беларускіх нормах вяртанне тавараў належнай якасці павінна быць бясплатным (за выключэннем спіска, які зацверджаны ўладамі). Напрыклад, гэта выпадкі, калі не падышла па памеры вопратка.
З-за палітыкі Wildberries у 2022 годзе, па словах Іны Гаўрыльчык, быў рэзкі рост зваротаў спажыўцоў у МАРГ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Цэны ў Беларусі за год выраслі на 11,7%
Ніякага безгранічча і парог інфляцыі 7%: Лукашэнка паставіў мэты міністрам
Ваенная форма, алкаголь, машыны: продаж шэрага тавараў на рынках зменіцца