МЗС Беларусі праводзіць акцыю "Свечка памяці"

Беларускае знешнепалітычнае ведамства такім чынам вырашыла нагадаць напярэдадні трагедыі ў Хатыні аб ахвярах, якія рэспубліка панесла ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Sputnik
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Напярэдадні 80-й гадавіны трагедыі ў Хатыні беларускія дыпламаты аддаюць даніну памяці ахвярам злачынстваў нацызму на беларускай зямлі, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Сімвалічная акцыя "Свечка памяці" праходзіць у МЗС Беларусі і ва ўсіх беларускіх замежных установах. Адпаведныя публікацыі размешчаны на старонках дыпмісій нашай краіны ў сацыяльных сетках.
"Беларускія дыпламаты аддаюць даніну памяці ўсім забітым і закатаваным, спаленым і расстраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны. #МыПамятаем і заклікаем памятаць усіх", – гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Фатаграфіі профіляў акаўнтаў знешнепалітычнага ведамства і замежустаноў у сацыяльных сетках таксама змяніліся на выяву помніка "Непакоранаму чалавеку".
"Не даць забыць подзвіг і трагедыю беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны – наш абавязак", - падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Генпракуратура Беларусі агучыла новыя даныя па справе аб генацыдзе
Год працы: як выглядае мемарыял у Хатыні пасля рэканструкцыі – відэа
Генпракурор Швед: Расія перадала Беларусі дакументы Вермахта