Лукашэнка аб трагедыі ў Хатыні: балюча ўсведамляць, колькі лёсаў абарвалася

У Беларусі 22 сакавіка ўспамінаюць спаленую разам з жыхарамі Хатынь, а таксама іншыя вёскі і гарады, якія былі знішчаны ў гады ВАВ.
Sputnik
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларусаў з нагоды 80-годдзя трагедыі ў Хатыні, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.
У гэты дзень у Беларусі ўспамінаюць жыхароў вёскі Хатынь, а таксама тысяч іншых беларускіх вёсак і гарадоў, якія былі сцёрты з зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
"80 гадоў таму вясенні сонечны дзень быў апалены агнём бязлітаснай расправы нацысцкіх карнікаў над мірнымі людзьмі", - адзначыў Лукашэнка ў сваім звароце.
Паводле яго слоў, у кожным кутку Беларусі ёсць гісторыя сваёй Хатыні.
"Балюча ўсведамляць, колькі новых жыццяў так і не з’явілася на свет, колькі дзяцей не пасталела, колькі лёсаў абарвалася з-за вар’яцкіх ідэй, сляпой нянавісці і крывавай жорсткасці", - гаворыцца ў тэксце.
Прэзідэнт адзначыў, што праз столькі гадоў горыч і гнеў ад таго, што адбылося, не сціхаюць.
"Асабліва сёння, калі чума нацызму здабыла паслядоўнікаў сярод наёмнікаў, здраднікаў і злачынцаў і ўшчыльную падабралася да нашых меж", - дадаў ён.
Як заявіў Лукашэнка, для паслядоўнікаў нацызму ў беларусаў ёсць толькі адзін адказ і гэта "дух усенароднага супраціўлення". Беларускі лідар лічыць, што абавязак тых, хто цяпер жыве перад тымі, хто загінуў у гады вайны, – выкрыць вінаватых у масавым генацыдзе і захоўваць памяць аб тых страшных падзеях.

Гібель Хатыні

У гады Вялікай Айчыннай вайны Хатынь стала адной з некалькіх соцень беларускіх вёсак, якія нацысты спалілі разам з насельніцтвам, сярод іх было 75 дзяцей.
Сёння ўпершыню быў абнародаваны дакумент са спіскам жыхароў вёскі Хатынь, знішчаных 80 гадоў таму. У ім прозвішчы загінулых членаў 25 сямей. Самай малодшай ахвяры карнікаў было сем тыдняў.
Мемарыяльны комплекс "Хатынь" быў адкрыты на месцы спаленай вёскі ў ліпені 1969 года. Год таму кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне рэканструяваць комплекс. Рэканструкцыя і стварэнне музея памяці на тэрыторыі комплексу праводзіліся да памятнай сумнай даты – 80-годдзя з дня трагедыі Хатыні, якая адзначаецца ў 2023 годзе.
На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу з’явіўся музей, а таксама пабудаваны праваслаўны храм.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Хацелася, каб у жудаснай цішыні Хатыні прагучаў звон – архітэктар мемарыяла
МЗС Беларусі праводзіць акцыю "Свечка памяці"
Музей, капліца, новае падсвятленне – як змянілася "Хатынь" пасля рэканструкцыі
Год працы: як выглядае мемарыял у Хатыні пасля рэканструкцыі – відэа
Рэквіем па Хатыні: фотагісторыя мемарыяла