Абнародаваны першы дакумент са спіскам ахвяр Хатыні

У спіску загінулых прадстаўлены прозвішчы членаў 25 сямей, самай малодшай ахвяры карнікаў было ўсяго сем тыдняў.
Sputnik
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Першы дакумент са спіскам жыхароў вёскі Хатынь, знішчаных 80 гадоў таму, упершыню абнародаваны і прадстаўлены агенцтвам РІА Навіны ў рамках праекта "Без срока давности".
Дакумент, складзены 26 мая 1969 года ў гарадскім пасёлку Лагойск, уяўляе сабой фотакопію акта камісіі, які ўдакладняе дату спалення Хатыні і колькасць забітых жыхароў вёскі.
Праверка ўстанавіла, што Хатынь была спалена 22 сакавіка 1943 года ў 14:00.
"Спалена 26 дамоў з надворнымі пабудовамі. Усе жыхары былі сагнаны ў калгасны свіран, які быў абліты гаручай сумессю і падпалены, асоб, якія спрабавалі выратавацца, расстрэльвалі. Усяго спалена 149 мірных савецкіх грамадзян", - гаворыцца ў дакуменце.
У ім таксама прыводзяцца прозвішчы загінулых членаў 25 сямей, сярод іх было 75 дзяцей. Самаму малодшаму – Толіку Яскевічу – было 7 тыдняў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Хатынь стала адной з некалькіх соцень беларускіх вёсак, якія нацысты спалілі разам з насельніцтвам.
Мемарыяльны комплекс "Хатынь" быў адкрыты на месцы спаленай вёскі ў ліпені 1969 года. Год таму кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне рэканструяваць комплекс. Рэканструкцыя і стварэнне музея памяці на тэрыторыі комплексу праводзіліся да памятнай сумнай даты – 80-годдзя з дня трагедыі Хатыні, якая адзначаецца ў 2023 годзе.
На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу з’явіўся музей, а таксама пабудаваны праваслаўны храм.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Грамадства павінна больш ведаць аб зверствах здраднікаў – Грызлоў
"Узяў за аснову храм і званы": аўтар "Хатыні" аб стварэнні мемарыяла – відэа
Лукашэнка аб трагедыі ў Хатыні: балюча ўсведамляць, колькі лёсаў абарвалася
Хацелася, каб у жудаснай цішыні Хатыні прагучаў звон – архітэктар мемарыяла
Год працы: як выглядае мемарыял у Хатыні пасля рэканструкцыі – відэа