МІНСК, 28 сак – Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць складаныя ўмовы надвор'я як мінімум у найбліжэйшыя пару дзён у Беларусі.
Палярныя паветраныя масы прынеслі ў Беларусь снегапады пасля па-вясноваму цёплага тыдня. Паўднёвы цыклон, сфарміраваны на тэрыторыі Румыніі, вярнуў у Беларусь зіму ў трэцяй дэкадзе сакавіка.
"У сераду, 29 сакавіка, цыклон перамесціцца на Цэнтральныя раёны Еўрапейскай часткі Расіі, а рэспубліка апынецца ў яго халоднай тылавой частцы, цёплыя паветраныя масы пойдуць за межы Беларусі", - паведамілі Sputnik у Белгідрамеце.
Паводле слоў сіноптыкаў, на асноўнай частцы Беларусі заўтра прагназуецца снег, мокры снег, ноччу па ўсходзе з дажджом.
У Белгідрамеце папярэдзілі, што ў начны час на поўначы краіны чакаецца моцны снег, па ўсходзе – галалёд. Не абыдзецца без завірух і ўзмацнення паўночна-заходняга ветру.
"Уначы будзе –5..+1°С, днём чакаецца –2..+3°С, у паўднёвых рэгіёнах да +5°С", - сказалі сіноптыкі
У чацвер ноччу ў Беларусі будзе холадна, падмарозіць да –2…–8°С, пры праясненнях да –12°С, паведамілі ў Белгідрамеце.
Атмасферны фронт прынясе ў Беларусь новую порцыю ападкаў у выглядзе мокрага снегу і дажджу, але тэмпературны фон будзе павышацца, расказалі сіноптыкі.
Паводле іх слоў, днём у чацвер тэрмометры пакажуць +1..+8°С, у заходніх раёнах магчыма павышэнне да +9..+11°С.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Умка, Чарныш і зімовая спячка: "мядзведжы" рэпартаж з Бярэзінскага запаведніка
"Зажурыла беллю паплавы, лугі…": зімовыя вобразы роднага краю ў вершах
Савянё ў галінах і іншыя пераможцы фотаконкурсу дзікай прыроды