МІНСК, 26 кра – Sputnik. Ліквідатары наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ветэраны, дэпутаты, чыноўнікі ўсклалі кветкі і вянкі да памятных знакаў "Ахвярам Чарнобыля" і "Камень мира Хиросимы".
Жалобная цырымонія прайшла ў парку Дружбы народаў, перадае карэспандэнт Sputnik у сераду.
Цырымонія ўскладання кветак да помніка "Ахвярам Чарнобыля" ў парку Дружбы народаў у Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко
26 красавіка споўнілася 37 гадоў з дня самай буйной катастрофы ў гісторыі атамнай энергетыкі – выбуху на Чарнобыльскай АЭС.
© Sputnik / Виктор Толочко
Сярод тых, хто першым прыняў на сябе наступствы аварыі на ЧАЭС, было шмат супрацоўнікаў міліцыі, МНС. Таму на цырымоніі прысутнічала кіраўніцтва ГУУС Мінска. Юныя ўдзельнікі патрыятычных клубаў сілавых структур, а таксама сябры і блізкія ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС прынеслі партрэты тых, хто першым прыняў удар чарнобыльскай катастрофы.
Таксама сёння ў праваслаўным храме-помніку ў гонар Іконы Божай Маці "Взыскание погибших", які таксама знаходзіцца ў парку Дружбы Народаў, прайшла жалобная цырымонія, прысвечаная 30-й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Выратоўвалі па бярвенцы: як выглядае адзіны храм-помнік ахвярам Чарнобыля
Запусценне, зубры і радыяцыя: кантрасты чарнобыльскай зоны – відэа
Як выглядае беларуская зона адчужэння - фота