У гэтым годзе выстава прысвечана падзеям 80-гадовай даўніны – 1943-му году, які стаў пераломным для Вялікай Айчыннай вайны, калі Чырвоная Армія перахапіла стратэгічную ініцыятыву, нанесла вермахту некалькі буйных паражэнняў і перайшла ад абарончых да паспяховых наступальных аперацый.
Фотавыстава "Совинформбюро: 1943 год. Начало освобождения"
© Sputnik
Экспазіцыя тэматычна падзелена на некалькі гістарычна значных падзей таго часу: Сталінградскую бітву, зняцце сухапутнай блакады Ленінграда, Курскую бітву, Бітву за Днепр, а таксама пачатак вызвалення ад акупацыі першых беларускіх тэрыторый.
Фотавыстава "Совинформбюро: 1943 год. Начало освобождения"
© Sputnik
Праект "Неизвестный знаменосец" дазваляе наведвальнікам паглыбіцца ў віртуальную рэальнасць і з дапамогай сучасных лічбавых тэхналогій паставіць сцяг Перамогі над зрынутым Рэйхстагам.
Фотавыстава "Совинформбюро: 1943 год. Начало освобождения"
© Sputnik
Для стварэння экспазіцыі былі выкарыстаны архіўныя фатаграфіі з фондаў Саўінфармбюро – інфармацыйнага агенцтва, створанага ў першыя дні вайны. Яго рэпарцёры плячом да пляча з савецкімі салдатамі прайшлі па ўсіх франтах з блакнотамі і камерамі, фіксуючы гераізм нашых воінаў і трагедыю мірных жыхароў. Сучаснай пераемніцай Саўінфармбюро з’яўляецца МІА "Россия сегодня", прадстаўленае ў Беларусі інфармагенцтвам Sputnik.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Чатыры вайны і канцлагер: мурал генералу Карбышаву адкрылі ў Гродне – відэа
Улады Францыі дазволілі правесці акцыю "Бессмертный полк" – пасол Расіі