МІНСК, 15 мая – Sputnik. У мінулым годзе каля 70% выпадкаў клешчавога энцэфаліту выяўлена ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, расказала ўрач-энтамолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова на прэс-канферэнцыі "Прафілактыка вострых інфекцыйных захворванняў у летні перыяд. Клешчавыя інфекцыі і захворванне адром".
Яна таксама адзначыла, што ў 2022 годзе колькасць выпадкаў клешчавых інфекцый вырасла больш як у два разы, і гэта выклікае пэўную насцярожанасць.
"Што тычыцца гэтага сезона, захворванне знаходзіцца ў межах той лічбы, што і за аналагічны перыяд мінулага года. За 4 месяцы выяўлена толькі 2 выпадкі клешчавога энцэфаліту і больш за 200 выпадкаў хваробы Лайма", - расказала Святлана Яшкова.
Аднак, паводле слоў спецыяліста, у гэтым годзе па дапамогу да ўрачоў наконт укусу кляшча звярнулася ў тры разы больш людзей, чым у мінулым.
Яна таксама звярнула ўвагу, што інфекцыю можна атрымаць не толькі праз укус, але і выпіўшы сырога казінага малака. У 2022 годзе было зафіксавана 19 такіх выпадкаў.
Распавяла ўрач і пра тых, хто мае права на бясплатную вакцыну ад клешчавога энцэфаліту: гэта супрацоўнікі нацыянальнага парку "Белавежская пушча" і Бярэзінскага біясфернага запаведніка, а таксама тыя, хто выязджае ў Расію ў эндэмічныя рэгіёны. А ад хваробы Лайма пакуль што вакцыны ў Беларусі няма.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Што рабіць, калі ўкусіў клешч - рэкамендацыі інфекцыяніста
СААЗ адмяніла статус пандэміі COVID-19 – кіраўнік арганізацыі
Лукашэнка падпісаў указ аб цэнах на лекі