Новыя станцыі Мінскага метро і ГУМ абмеркавалі на нарадзе ў мэра

На першым паверсе сталічнага ГУМа можа з’явіцца кавярня, акрамя гэтага плануецца зрабіць атмасфернае асвятленне ва ўнівермагу, каб падкрэсліць "стыль эпохі".
Sputnik
МІНСК, 4 ліп – Sputnik. Ход будаўніцтва новых станцый Мінскага метро быў абмеркаваны на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
Размова ідзе аб узвядзенні станцый на трэцяй лініі мінскага метрапалітэна – там будуюць тры новыя станцыі "Слуцкі гасцінец", "Немаршанскі сад" і "Аэрадромную". Таксама пачата будаўніцтва электрадэпо "Слуцкае". На нарадзе ў мэра Мінска агучылі інфармацыю і аб тым, што метрабудаўцы пачалі цягнуць ветку ў бок плошчы "Бангалор".
Аб тым, як прасоўваецца будаўніцтва новых станцый, расказаў кіраўнік дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна" Павел Царун.
"Будаўнічая гатоўнасць станцыі "Аэрадромная" складае 87 працэнтаў", - цытуе яго агенцтва "Мінск-Навіны".
Паводле слоў кіраўніка прадпрыемства, канструкцыі станцыі "Аэрадромная" ўзведзены, працягваюцца аддзелачныя работы, ідзе мантаж абсталявання.
Станцыя "Немаршанскі сад" гатова на 74%, там ужо ідуць аддзелачныя работы. Станцыя "Слуцкі гасцінец", якую пачалі будаваць апошняй, ужо гатова больш як на палову.
У сваю чаргу старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў адзначыў, што выдаткаваныя на ўзвядзенне метрапалітэна сродкі неабходна асвоіць у поўным аб’ёме.

Кафэ ў ГУМе

На нарадзе ў Мінгарвыканкаме таксама была абмеркавана тэма развіцця ГУМа.
Дырэктар ГУМа Вольга Раманава адзначыла, што доля тавараў айчыннай вытворчасці ў першым найбуйнейшым універмагу беларускай сталіцы вырасла і складае 68%.
Паводле яе слоў, ГУМ плануецца абнавіць. Раманава паведаміла, што ў гэтым годзе пачынаецца мадэрнізацыя на першым паверсе ўнівермага.
"(…) пройдзе абнаўленне сістэмы асвятлення, а таксама мантаж дэкаратыўных панэлей на сценах гандлёвай залы", - сказала ён.
Раманава растлумачыла, што гэта падкрэсліць стылістыку інтэр’ера эпохі і разам з тым дасць магчымасць знізіць уплыў натуральнага святла на ўспрыманне тавару. Акрамя таго, на першым паверсе ГУМа з’явілася новае кафэ.
ГУМ адчыніў дзверы для пакупнікоў 5 лістапада 1951 года. Ён размяшчаецца на галоўным праспекце беларускай сталіцы, будынак выкананы ў стылі "сталінскі ампір" і з’яўляецца славутасцю Мінска.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
"Мінскбуд" расказаў аб гатоўнасці станцыі метро "Немаршанскі сад"
У Мінску пабудуюць чацвёртую ветку метро
Пакой гісторыі ГУМа: бюст Леніна і даваенныя чырвонцы