МАРГ узяў пад асаблівы кантроль цэны на школьныя тавары

Кантрольныя мерапрыемствы паказалі не толькі шырокі асартымент тавараў па розных цэнах, але і парушэнні заканадаўства аб гандлі.
Sputnik
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) прыняло рашэнне напярэдадні 1 верасня праверыць гандлёвыя аб’екты, якія прадаюць школьныя тавары, а таксама спецыялізаваныя кірмашы і базары, паведаміла прэс-служба ведамства.
Усяго з 11 па 20 жніўня было абследавана 68 гандлёвых аб’ектаў.
Кантрольныя мерапрыемствы паказалі не толькі шырокі асартымент тавараў па розных цэнах, але і парушэнні заканадаўства аб гандлі.
Так, МАРГ былі вынесены рэкамендацыі ўстараніць парушэнні пяці суб’ектам гандлю і яшчэ траім выдадзены прадпісанні аб забароне рэалізацыі тавараў.
Таксама МАРГ дадаткова вывучае дакументы па фарміраванні цэн у тых гандлёвых аб’ектах, дзе былі выяўлены "перадумовы да парушэння цэнавага заканадаўства". Калі парушэнне ўсё ж выявіцца, да іх будуць ужыты меры адміністрацыйнай адказнасці.
"Такія мерапрыемствы будуць працягнуты. Асобныя кантрольныя мерапрыемствы будуць праведзены на школьных кірмашах, якія працуюць у рэгіёнах у выхадныя дні", - паведамілі ў МАРГ.

Памер надбавак і штрафы за парушэнні

У ведамстве нагадалі, што па пастанове №713, якой у Беларусі рэгулююцца цэны, максімальныя гандлёвыя надбаўкі на школьныя тавары могуць быць наступныя:
на дзіцячае адзенне і абутак – 30%,
на школьныя рукзакі і ранцы – 40%,
на пісьмовыя і канцылярскія прылады – 30-40%.
За парушэнне гэтых надбавак юрыдычнай асобе пагражае штраф у двухразовым памеры розніцы паміж фактычнай выручкай, атрыманай ад рэалізацыі тавараў, і разліковай велічынёй выручкі ад рэалізацыі гэтых тавараў па цэнах, якія ўстаноўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Індывідуальнаму прадпрымальніку за такое парушэнне давядзецца заплаціць штраф у памеры 20 базавых велічынь, а з улікам таго, што базавая велічыня цяпер складае 37 беларускіх рублёў, штраф складзе 740 рублёў.

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу

Раней у МАРГ паведамілі, што арыенціровачны кошт камплектаў адзення дзелавога стылю і абутку складае ад 98 рублёў. Кошт аптымальнага набору школьніка – да 300 рублёў.
А ў Мінгарвыканкаме палічылі, што сабраць дзіця пачатковых класаў да школы каштуе ад 370 да 1150 рублёў. Для школьнікаў старэйшых камплект абыйдзецца ад 460 да 2400 рублёў.
Пры гэтым у шэрагу крам Беларусі тавары да школы можна купіць у растэрміноўку або ў крэдыт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка запатрабаваў вырашыць пытанне з перапоўненасцю школ
Школьных повараў апрануць у адзіную форму
Дыетычную каўбасу распрацавалі для школьнікаў у Беларусі