МІНСК, 27 жні – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне абнавіць парадак арганізацыі аховы жыцця людзей на водах, новыя правілы зацверджаны пастановай Саўміна №543 ад 18 жніўня, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, згодна з правіламі, мясцовыя органы ўлады на сваіх тэрыторыях павінны будуць займацца не толькі арганізацыяй пляжаў і месцаў для купання, але і іх добраўпарадкаваннем. Таксама ў гэтых месцах павінны будуць устанаўлівацца неабходныя знакі бяспекі і інфармацыйныя стэнды.
Мясцовыя ўлады таксама ўпаўнаважаны ўстанаўліваць забароны і абмежаванні на выкарыстанне водных аб’ектаў. Акрамя таго, яны вызначаць неабходнасць стварэння выратавальных станцый або пастоў і арганізоўваць дарожны рух на тэрыторыях, якія прылягаюць да пляжаў і месцаў купання.
Органы ўнутраных спраў у межах сваёй кампетэнцыі таксама будуць удзельнічаць у мерапрыемствах па забеспячэнні аховы грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку людзей каля вады.
У працы задзейнічаюць і ўстановы адукацыі, якія разам з мясцовымі органамі ўлады, а таксама іншымі зацікаўленымі арганізацыямі зоймуцца не толькі тлумачальнай працай сярод дзяцей, але і арганізацыяй навучання плаванню і бяспечным паводзінам на водах.
Дакументам таксама вызначаны адпаведныя мерапрыемствы для ТВВОД, МНС, Мінпрыроды, арганізацый аховы здароўя, Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў і іншых арганізацый.
Акрамя таго, абноўленымі правіламі ўстаноўлены парадак стварэння выратавальных станцый і пастоў, а таксама ўстаноўкі знакаў бяспекі. Дакументам вызначана, якім чынам на водных аб’ектах або паблізу ад іх можна праводзіць розныя мерапрыемствы. Устаноўлены таксама патрабаванні да пляжаў і іх акваторыі, па забеспячэнні бяспекі пры арганізацыі купання дзяцей, па выкананні мер бяспекі на лядовым пакрыцці і да карыстання лядовымі пераправамі.
Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Спецыялісты ТВВОД выратавалі больш за сто чалавек з пачатку купальнага сезона
Як звязаны адпачынак на вадзе са статыстыкай трагедый – відэа
Чаму нельга піць, як ныраць у ваду і ратаваць тапельцаў, распавялі ў ТВВОД