МІНСК, 5 вер – Sputnik. Кіно аб падзеях 2020 года ў рэспубліцы будзе знята, таму што аб гэтым просяць людзі, заявіў гендырэктар нацыянальнай кінастудыі Юрый Аляксей у эфіры СТБ.
Па словах гендырэктара "Беларусьфільма", у 2020 годзе ён браў удзел у мітынгу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, які адбыўся 16 жніўня на плошчы перад Домам урада.
"Мы прынялі ўдзел у гэтым гістарычным мітынгу. Таму для нас гэта, магчыма, я выкажуся, не проста ў інтэрнэце было паглядзець… Мы бачылі гэта ўжывую, мы чулі словы нашага прэзідэнта", - успомніў Аляксей, удакладніўшы, што ён, як і людзі ў тэлестудыі прапусціў праз сябе гэтыя падзеі.
Цяпер ідзе праца над ідэяй кінапраекта, прысвечанага тым падзеям.
"У нас ёсць свае задумкі, зараз яно ў такой канве прапрацоўваецца", - расказаў гендырэктар кінастудыі.
Ён заклікаў дачакацца гэтага фільма, "бо яго просіць народ. Мы ўсё гэта бачылі і нам трэба пакінуць…".
Аляксей запэўніў, што гатоў стварыць творчую групу для работы над кінапраектам і запрасіў да работы спецыялістаў, якія ў гэтым зацікаўлены.
"Мы адкрыты да супрацоўніцтва. Ведаеце, я ўпэўнены, што атрымаецца. Мы пачнем зусім хутка здымаць. Цяпер прапрацоўваем канву, затым сцэнарый. У наступным годзе ён будзе ўжо ў рабоце", - выказаў упэўненасць ён.
Нагадаем, што гендырэктарам РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" Юрый Аляксей стаў у ліпені, яго кандыдатуру ўзгадніў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Беларуская ваенная драма выходзіць у расійскі пракат
Фільм "Авантуры Пранціша Вырвіча" ў Кітаі ўбачаць раней, чым у Беларусі
Названа дата выхаду серыяла пра Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў"