Дзень Перамогі

Не менш за 270 "сясцёр" Хатыні: дапоўнілі спісак спаленых нацыстамі вёсак

У Беларусі складзена Публічная кадастравая карта знішчаных і пацярпелых ад карнікаў населеных пунктаў, на якую нанесена ўжо каля 10 тысяч такіх вёсак.
Sputnik
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Генпракуратура падчас расследаванняў крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ дапоўніла спісак населеных пунктаў, знішчаных нацыстамі і іх памагатымі, паведамілі ў ведамстве.
"Пракуроры дадаткова сабралі звесткі пра больш як 2,5 тыс раней невядомых пацярпелых населеных пунктаў, сярод якіх, паводле папярэдніх звестак, не менш як 270 "сясцёр" Хатыні", - паведамілі Sputnik у пятніцу ва ўпраўленні ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генпракуратуры.
Там нагадалі, што да ўзбуджэння справы аб генацыдзе падчас акупацыі былі поўнасцю або часткова, у тым ліку разам з жыхарамі, спалены 9 200 беларускіх вёсак і сёл, з іх 186 паўтарылі лёс Хатыні. Гэтыя населеныя пункты былі знішчаны поўнасцю разам з жыхарамі і не адрадзіліся.
У Генпракуратуры адзначылі, што ў час акупацыі поўнасцю або часткова было знішчана больш за 11,7 тыс беларускіх сёл і вёсак.
Генпракуратура апублікавала на сайце спісак усіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад нацыстаў у гады ВАВ.
Пракуроры падкрэслілі, што ўстаноўленыя даныя "чарговы раз пацвярджаюць, што маштабы трагедыі беларускага народа ў гады вайны нашмат шырэйшыя, чым было вядома раней".
Акрамя гэтага, складзена Публічная кадастравая карта знішчаных і пацярпелых населеных пунктаў, на карту нанесена размяшчэнне ўжо каля 10 тысяч такіх вёсак.
У Генпракуратуры адзначылі, што работу па ўстанаўленні знішчаных нацыстамі і іх памагатымі ў гады ВАВ і пасляваенны перыяд праводзіць міжведамасная працоўная група.
У наглядным ведамстве нагадалі, што па ініцыятыве Генпракуратуры ў снежні 2022 года была створана міжведамасная працоўная група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі НАН, Інстытута гісторыі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі ВАВ, іншых ведамстваў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Крымінальная справа карніка Катрука будзе накіравана ў суд у лістападзе – Швед
Мінабароны вядзе працу па барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі
Шыкунец: РФ аказвае бясцэнную дапамогу ў расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе