Відэа

Што ўмеюць нейрасеткі? Новы модуль SputnikPro прайшоў у Мінску – відэа

Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik працягваюць правядзенне майстар-класаў праекта SputnikPro. У Мінску адбыўся новы модуль праграмы – майстар-клас на тэму: "Майстэрства працы з нейрасеткамі". Глядзіце на відэа, як прайшоў навучальны семінар.
Sputnik
Экспертам выступіў начальнік аддзела Дырэкцыі вытворчасці відэа медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандр Пятроў. На майстар-клас у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь сабралася рэкордная колькасць слухачоў – больш за 60 чалавек.
Аляксандр на прыкладах прадэманстраваў, як можна працаваць з нейрасеткамі і імгненна ствараць арыгінальны кантэнт, рабіць пераклад ці расшыфроўку тэксту, а таксама агучваць сюжэты, ствараць патрэбныя вам відэарад ці статычны малюнак.
"Што датычыцца нейрасетак у працы журналіста, яны сапраўды вельмі важныя, таму што дазваляюць скараціць працоўны час. Тыя задачы, якія ты раней рабіў тры гадзіны, ты можаш зрабіць за 5 хвілін, і адпаведна, твая прадуктыўнасць расце, магчымасці растуць, хто гэтым не карыстаецца, той застаецца ззаду", - адзначыў Пятроў па выніках майстар-класа.
"Нейрасеткі ніколі не заменяць прафесію журналіста, але як інструмент іх не выкарыстоўваць нельга. Таму што яны паскараюць працу і сапраўды дазваляюць аднаму чалавеку быць, умоўна кажучы, цэлай рэдакцыяй, ён скарачае свой час і працавыдаткі… З тэкстам спрабую працаваць, пакуль… гляджу, што ён можа і якія функцыі я магу яму перадаць, каб спрасціць сабе працу", - падзялілася ўражаннямі аб майстар-класе прэс-сакратар Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Марыя Волкава.
"Нейрасеткі выкарыстоўваем – дзесьці перавесці гаворку ў тэкст для далейшай апрацоўкі, для стварэння відэаролікаў таксама вельмі зручна, мы пускаем у сетку, выдаецца тэкст, рэдагуем, адпрацоўваем, далей наразаем і атрымліваецца добры відэарад", - падзяліўся вопытам галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ўнутраных войск МУС Дзяніс Пархейчук.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Эксперт SputnikPro: нейрасеткі эканомяць час журналіста
Эксперт растлумачыў, якія дроны небяспечна выкарыстоўваць у рабоце журналістаў
Як зрабіць інфаграфіку больш эфектыўнай, расказаў эксперт SputnikPro