МІНСК, 14 вер – Sputnik. Нейрасеткі дапамагаюць спрасціць жыццё рэдакцыі, але замяніць яе не змогуць, усё роўна для правільнай працы патрэбен чалавек, заявіў начальнік аддзела дырэкцыі вытворчасці відэа медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандр Пятроў у чацвер у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.
Эксперт адзначыў, што існуе вялікая колькасць нейрасетак і для кожнай задачы лепш за ўсё выкарыстоўваць сваю. Усяго ж у свеце іх налічваецца больш за сем тысяч, але ёсць найбольш вядомыя. Напрыклад, CopyMonkey падыдзе для напісання пастоў у сацсетцы, YandexGPT дапаможа аўтаматызаваць руціну, Wordtune аптымізуе тэксты.
Па словах спецыяліста, для стварэння і апрацоўкі відэа падыдуць Pictory, Veed.io, Rask.io.
Асобна ён спыніўся на нейрасетцы HeyGen, якая займаецца генерацыяй аватараў (можна стварыць любы). У прыватнасці, прадугледжаны набор нарыхтовак, на якія можна накласці любы твар, даць любы голас (нават з акцэнтам) – вялізнае поле для фантазіі. Важна задаць тэкст – і аватар будзе гаварыць на любой патрэбнай мове.
"HeyGen в Telegram зараз разыходзіцца, усе "мемныя" і вядомыя відэа, як правіла, робяць з яе дапамогай. Напрыклад, Бадроў, які размаўляе на англійскай мове і ў яго ліпсінг (рух вуснаў – Sputnik) супадае", - сказаў Пятроў.
Важна эксперыментаваць
Нейрасетка Pictory навучана перакладаць тэкст у відэарад, выкарыстоўваючы дзве праграмы можна атрымаць цікавы вынік.
"Мы бяром HeyGen, робім галаву, якая размаўляе. Бяром Pictory, адзін і той жа тэкст туды-сюды загружаем, атрымліваем дзве розныя карцінкі, злучаем і атрымліваем класнае відэа. Такія рэчы можна генерыраваць за хвілін 15-20", - прывёў прыклад Пятроў.
Ён удакладніў, што HeyGen – платная нейрасетка, як і большасць праграм, але ў інтэрнэце можна знайсці і бясплатныя аналагі, якія могуць істотна спрасціць працу.
Штучны інтэлект не пераможа
Для агучкі Пятроў раіць выкарыстоўваць нейрасетку Veed.io – яна тэкст ператварае ў голас.
"Мы зрабілі партугальскую і в’етнамскую агучку. В’етнамцы сказалі, што нейрасетка агучвае лепш, чым многія іх дыктары. За 2-3 гадзіны я з яе дапамогай агучыў 50-хвілінны фільм, у рабят-дыктараў пайшло на гэта 2-3 дні", - звярнуў увагу эксперт.
Пры выкарыстанні нейрасеткі эксперт рэкамендуе дэталёва прапісваць для яе задачы, правільна фарміраваць запыт. Для гэтага спатрэбіцца час. Таксама ён папярэджвае, што з першага разу патрэбнага выніку можна не дасягнуць і спатрэбіцца зноў "праходзіць генерацыі".
Пятроў падкрэсліў, што нягледзячы на ўсе плюсы, штучны інтэлект не заменіць людзей.
"Некаторыя палохаюцца, што Скайнет (штучны інтэлект, галоўны антаганіст медыяфраншызы аб Тэрмінатарах, таксама Skynet – назва найбуйнейшай у свеце нейрасеткі для распазнання асоб – Sputnik) хутка захопіць свет. Не захопіць, мы ж з вамі ўсе вельмі разумныя і будзем выкарыстоўваць у нашых мэтах і будзем вельмі дасканалымі", - перакананы Аляксандр Пятроў.
Што такое SputnikPro
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro у вочным фармаце прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 6 000 чалавек з 80 краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Што ўмеюць нейрасеткі? Новы модуль SputnikPro прайшоў у Мінску – відэа
Эксперт SputnikPro: нейрасеткі эканомяць час журналіста
Нейрасеткі і VR: беларусы пабывалі на майстар-класе "SputnikPro на Зубовском"