МІНСК, 25 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў у панядзелак кадравы дзень, аб гэтым паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Новыя намеснікі міністра з’явіліся ў двух ведамствах – Мінэканомікі і Мінпрыроды.
Віктар Галанаў, які да гэтага моманту ўзначальваў Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, пяройдзе на працу ў профільнае міністэрства.
Старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Уладзімір Навумовіч у сваю чаргу зойме пасаду намесніка міністра ў эканамічным ведамстве.
Новы мэр з’явіўся ў Віцебску. На гэтую пасаду прызначаны экс-кіраўнік Віцебскага райвыканкама Генадзь Сабыніч.
У Віцебскай вобласці, акрамя таго, новы намеснік губернатара па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ, а таксама кіраўнік спраў аблвыканкама. Імі сталі Аляксей Героеў, які раней кіраваў у гэтым рэгіёне камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве, і былы кіраўнік Міёрскага раёна Ігар Кузняцоў.
Таксама Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у шасці раёнах.
У Міёрах старшынёй райвыканкама стаў Сяргей Семянычаў, у Сянно – Алег Макарэвіч, у Івацэвічах – Уладзімір Бялоў, у Ганцавічах – Віктар Рафаловіч, у Карме – Дзмітрый Шынкарэнка, у Дрыбіне – Дзмітрый Чыгір.
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы змяніў дырэктараў двух прадпрыемстваў.
Новым кіраўніком холдынга "Бабруйскаграмаш" прызначаны Алег Корсак, які да гэтага часу працаваў у структуры "Амкадора".
На пасаду гендырэктара "Лідсельмаша" ўзгоднены Раман Трубіцкой, які раней узначальваў Лідскі ліцейна-механічны завод.
Таксама новым памочнікам прэзідэнта – інспектарам па Гомельскай вобласці стаў Юрый Горлаў, які да гэтага займаў пасаду старшыні Маладзечанскага райвыканкама.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Назначаны міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
Два новыя міністры: Лукашэнка правёў кадравы дзень