МІНСК, 10 кас – Sputnik. Расія прапрацоўвае пытанне эвакуацыі людзей, якія знаходзяцца ў сектары Газа, пра гэта паведаміла прэс-сакратар расійскай дыпламатычнай місіі ў Рамалі Алія Зарыпава.
Усяго ў дыпмісію паступіла каля 400 зваротаў ад людзей, якія жадаюць пакінуць сектар Газа.
"Непасрэдна расіян (звярнулася - Sputnik) 280. Астатнія – грамадзяне Беларусі, Украіны, Казахстана і Палесціны. Пытанне эвакуацыі – у прапрацоўцы", - цытуе РІА Навіны словы Зарыпавай.
Дакладная колькасць беларусаў, якія папрасілі аб эвакуацыі з сектара Газа, не называецца.
Паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Ізраілі, у выніку ракетных абстрэлаў ізраільскага горада Ашкелон пацярпелі тры беларусы. Кіраўнік дыпмісіі Яўген Вераб’ёў паведаміў, што на тэрыторыі Ізраіля пражываюць дзесяткі тысяч выхадцаў з Беларусі, з іх многія захавалі беларускае грамадзянства.
Вераб’ёў адзначыў, што ў самім сектары Газа беларусаў няшмат, у асноўным гэта жанчыны з дзецьмі.
Тэлефон для экстранай сувязі з пасольствам Беларусі ў Ізраілі: +972 50 521 48 19.
Раней МЗС Беларусі заклікала суайчыннікаў адмовіцца ад паездак у Ізраіль да нармалізацыі сітуацыі ў рэгіёне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Ізраіль нанёс больш за 800 ракетных удараў па цэлях у Газе
Рыхтуюць бамбасховішчы і прызываюць у армію: мясцовы жыхар аб сітуацыі ў Ізраілі
ВПС Ізраіля наносяць удары па цэлях у Газе пасля раптоўнага нападзення ХАМАС