Пакровы Прасвятой Багародзіцы – традыцыйнае свята праваслаўнай царквы. Каталіцкая царква гэты дзень не святкуе.
Паданне пра Пакровы
У дзень Пакроваў прынята ўспамінаць падзею, якая адбылася ў 910 годзе ў Канстанцінопалі. Гісторыя сведчыць, што ў Влахернскім храме з’явілася Божая Маці з амафорам – элементам царкоўнага адзення. Божая Маці накрыла сваім амафорам людзей – у знак заступніцтва і абароны.
Святкаванне гэтага дня бярэ свой пачатак ў Візантыі – яго ўсталяванне адносяць да 1165 года і прыпісваюць князю Багалюбскаму.
Як адзначаюць Пакровы
Галоўнае правіла, якое варта выконваць на Пакровы – паход у царкву на святочнае богаслужэнне. У гэты дзень вернікі моляцца і просяць аб заступніцтве Божую Маці. Лічыцца, што на Пакровы кожная малітва будзе пачута.
Боская літургія гэтага дня напоўнена асаблівай урачыстасцю. Яна нагадвае службы падчас 12 галоўных царкоўных свят. У момант набажэнства свяшчэннік апранаецца ў блакітнае адзенне. Вернікі ўзносяць у сваіх спевах Нябесную царыцу, услаўляючы Пакровы і абарону ад смерці.
Боская літургія гэтага дня напоўнена асаблівай урачыстасцю
© Sputnik / Виктор Толочко
Асабліва свята Пакроваў паважаюць вайскоўцы. Здаўна лічылася, што Багародзіца ратавала салдат у момант бітвы, пакрываючы іх сваім амафорам.
Традыцына пасля наведвання царквы ў пакроўскі дзень продкі весяліліся, запрашалі гасцей ды самі ішлі ў госці.
Маліць Багародзіцу аб нарачоным
Цікава, што святкаванне Пакроваў сумешчана з "пагодным пераходам" – восень знаходзіцца ў самым росквіце і прырода падрыхтоўвае сябе да зімовага сезона. Дарэчы, гэты дзень штогод супадаў з завяршэннем палявых работ: земляробчыя працы спыняліся, статкі заганяліся ў стойла, а таксама сяляне пачыналі прапальваць хаты. Некаторыя ж вяскоўцы спраўляліся з гаспадаркай раней, каб зладзіць вяселле.
Згуляць вяселле на Пакровы – шчаслівая прыкмета
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Раней лічылася, што самае шчаслівае вяселле – тое, якое гуляецца на Пакровы. А хто з дзяўчат не паспяваў да гэтай даты ўзяцца шлюбам з каханым, не губляў час дарма. У старыя часы дзяўчыны адпраўляліся ў царкву і малілі Багародзіцу паслаць ім нарачонага.
Была і іншая завядзёнка – дзяўчаты выпякалі хлеб і маліліся за сябе. Існавала меркаванне, што калі юная дзяўчына будзе спраўна весці гаспадарку і марыць пра жаніха, то Усявышні абавязкова пашле ёй добрага і працавітага хлопца.
Таксама па старых традыцыях на Пакровы палівалі парог сваёй хаты святой вадой, бо лічылася, што гэта адганяе псуту і ўмацоўвае здароўе дамачадцаў. А яшчэ праводзілі і абрад "запякання кутоў" у хаце – такім чынам захоўвалася цяпло хатняга ачага.
На Пакровы дзяўчаты выпякалі хлеб і маліліся за сябе
© Sputnik / Альфред Микус
Народныя прыкметы
калі на Пакровы выпадае вялікая колькасць снегу – на сяле чакаюцца вяселлі;
калі ў дзень вяселля ідзе дождж, то маладыя пражывуць шчаслівае сумеснае жыццё;
калі вясельны дзень выдаўся халодным і непагодным, то маладых чакаюць выпрабаванні ў асабістым жыцці;
калі ў гэты дзень дзяўчына выходзіла з хаты і частавала прахожых пірагом – у хуткім часе сустрэне свайго каханага;
калі лісце не апала з дрэў – трэба рыхтавацца да снежнай і марознай зімы;
калі дзень Пакроваў дажджлівы – дажджлівае надвор’е працягнецца да канца кастрычніка.
Чытайце таксама:
Хто дорыць шчасце і пяшчоту: вершы пра маці
Вясельныя настроі на Пакровы: "аплакванне касы" і спевы для дарослых
Этнограф: самыя шчаслівыя шлюбы бяруць на Пакроў
Шлюбныя вячоркі, або "На Пакровы раве дзеўка, як карова…"