Галоўчанка: тавараабарот Беларусі і Ірана ў 2022 годзе вырас утрая

Супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў апошні час будуецца на аснове ўсебаковага плана развіцця адносін у розных сферах.
Sputnik
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Беларусь высока цэніць дружалюбныя сувязі з Іранам, сказаў прэм'ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам Ірана Махамадам Махберам, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў Галоўчанкі, краіны, нягледзячы ні на якія цяжкасці і знешні націск, працягваюць паспяхова ўзаемадзейнічаць. Узаемная падтрымка на міжнароднай арэне дапамагае ў дасягненні мэт пабудовы справядлівага міру і бяспекі на ўсёй планеце.
Кіраўнік беларускага ўрада нагадаў, што падчас візіту прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Іран была падпісана карта развіцця шматбаковага супрацоўніцтва. Гэты сістэмны дакумент дае магчымасць працаваць і змяшчае пералік канкрэтных практычных мерапрыемстваў.
"Многія мерапрыемствы і задачы паспяхова рэалізуюцца", - запэўніў Галоўчанка.
Пасля чаго дадаў, што ў мінулым годзе тавараабарот вырас у тры разы ў параўнанні з 2021 годам, а "сёлета мы дадалі яшчэ 25% да высокага росту мінулага года".
Па меркаванні кіраўніка ўрада, прыярытэтнымі праектамі ў развіцці адносін паміж нашымі краінамі павінны стаць кааперацыя ў прамысловасці.
"Беларусь і Іран валодаюць развітым тэхналагічным патэнцыялам. Мы вырабляем шырокую лінейку высокатэхналагічнай прадукцыі і паспяхова замяшчаем ёй прадукцыю заходніх вытворцаў, якія сышлі з нашых рынкаў", - упэўнен ён.
Галоўчанка лічыць, што ўвесь патэнцыял яшчэ не раскрыты і трэба далей працаваць над імпартазамяшчэннем.
Ён таксама нагадаў, што ў рэспубліцы традыцыйна шмат студэнтаў з Ірана атрымлівае адукацыю, што садзейнічае развіццю адносін паміж краінамі. Неабходна паскорыць прыняцце дакументаў аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі.
У завяршэнне прэм’ер сказаў, што разглядае візіт першага віцэ-прэзідэнта, як завяршальны этап у падрыхтоўцы візіту прэзідэнта Ірана ў Беларусь у наступным годзе.
У сваю чаргу Махбер выказаў надзею, што ўдасца вырашыць усе пытанні, якія пакуль што застаюцца нявырашаныя, і паглядзець як рэалізуюцца ўзгодненыя праекты.
"У Іране зараз ёсць дакладная стратэгія на развіццё палітычнага, эканамічнага, культурнага супрацоўніцтва з краінамі-аднадумцамі", - асабліва адзначыў першы віцэ-прэзідэнт Ірана.
Махбер запэўніў, што супрацоўніцтва з Беларуссю знаходзіцца ў прыярытэтах іранскіх улад на асаблівым месцы.
"Цяпер міжнароднае ўзаемадзеянне змянілася – гегемонія Амерыкі поўнасцю зламана", - упэўнен ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Мінск і Тэгеран знаходзяцца пад беспрэцэдэнтным націскам
Пасол Ірана аб сітуацыі на Блізкім Усходзе і адносінах з Беларуссю
Урад Беларусі зацвердзіў пагадненне з Іранам аб аўтаперавозках