МІНСК, 19 кас – Sputnik. У сучасным свеце вельмі шмат крыніц інфармацыі, і задача інфармагенцтваў – даць доступ да самых важных і правераных звестак, сказала кіраўнік рэдакцыі маніторынгу і каардынацыі галоўнай дырэкцыі інфармацыі медыягрупы "Россия сегодня" Яна Аўдзеева.
Майстар-клас па стварэнні кантэнту навін у рамках праекта SputnikPro прайшоў у чацвер, 19 кастрычніка, на пляцоўцы мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь.
"У сучасным свеце вельмі шмат інфармацыі. Звычайнаму чалавеку вельмі лёгка згубіцца ў ёй. Таму задача інфармацыйных агенцтваў – гэта даць доступ да самай важнай і праверанай інфармацыі. Пры гэтым зрабіць гэта трэба максімальна хутка", - заявіла яна.
У сувязі з гэтым журналісту жыццёва важна ўмець арыентавацца ў акіяне адкрытых крыніц і адрозніваць фэйкавыя сайты і акаўнты ад сапраўдных. Акрамя таго, паводле слоў спецыяліста, многае залежыць ад падачы матэрыялу.
"Каб прыцягнуць чытача, мы павінны рабіць кароткія, але інфарматыўныя загалоўкі, і ні ў якім разе не ўводзіць у зман", - запэўнівае Аўдзеева.
Яна падкрэсліла, што самае важнае для любога журналіста – гэта давер яго чытачоў. Таму галоўнае – ставіцца да чытачоў з павагай, даваць ім правераную інфармацыю, напісаную нармальнай мовай і без канцылярызмаў.
Што такое SputnikPro
Нагадаем, што SputnikPro – гэта міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik.
Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі ў вочным фармаце прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая.
Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 6 000 чалавек з 80 краін. Папярэдні семінар SputnikPro быў прысвечаны рабоце нейрасетак у СМІ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Майстар-клас па стварэнні навін праходзіць у рэдакцыі Sputnik
Штучны інтэлект не зможа замяніць людзей – Пятроў
SputnikPro: AR і VR фарматы ў сучаснай журналістыцы і медыя прасоўванні